Вы тут

Падарыць дзецям сям'ю


Два дзіцячыя дамы сямейнага тыпу адкрыюцца сёлета ў Гродзенскай вобласці. Яны будуць арганізаваны ў Ленінскім раёне Гродна і ў Астраўцы.

У абласным цэнтры пад гэтыя мэты ўжо адведзена пляцоўка недалёка ад чыгуначнага вакзала, на якой пачалося ўзвядзенне фундамента. Чакаецца, што будаўніцтва катэджа зойме крыху больш за тры месяцы. Ужо ў верасні будзе абвешчаны конкурс сем'яў па вызначэнні тых, хто ж будзе жыць і выхоўваць у ім дзетак. Пакуль плануецца змясціць у сям'ю не менш за пяць дзяцей. Паступова дзіцячы дом будзе папаўняцца да лічбы дзесяць — гэта максімальная колькасць дзяцей-сірот, якія могуць выхоўвацца ў дзіцячым доме сямейнага тыпу.

У Астраўцы таксама падабрана пляцоўка, зроблены і прайшоў экспертызу праект будучага двухпавярховага катэджа. Пачатак будоўлі запланаваны на верасень, працягласць усіх работ будзе складаць тры месяцы. Конкурс сярод сем'яў-прэтэндэнтаў ужо абвешчаны. Пакуль жыць у ім жадаюць дзве сям'і — з Астравецкага і Смаргонскага раёнаў, якія ўжо рыхтуюць неабходныя дакументы для разгляду.

Бацькі-вахавацелі будуць прыняты на работу ў аддзелы адукацыі. Яны павінны выхоўваць прынятых у сям'ю дзетак да іх паўналецця. У далейшым, па меры сталення выхаванцаў, сям'я можа папаўняцца новымі дзецьмі. Вядзецца праца і па падборы будучых выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. У іх могуць трапіць дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, з іншых прыёмных ці апякунскіх сем'яў, прытулкаў. Калі будзе патрэба, дзяцей з адной сям'і, раней раздзеленых, пастараюцца аб'яднаць.

Сяргей СТАРЫНАЎ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.