Вы тут

Народныя абраннікі як генератары эканамічных сувязяў


Пажаданне менавіта такой аналогіі выказаў віцэ-спікер Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі на сустрэчы з дэлегацыяй Народнай Рады Славацкай Рэспублікі.

Гэтае афіцыйнае наведванне нашай краіны славацкімі парламентарыямі на чале са старшынёй Канстытуцыйнага камітэта, кіраўніком групы дружбы з парламентам Беларусі Робертам Мадзеем арганізавана ў адказ на працоўны візіт беларускай дэлегацыі ў Славакію ў чэрвені гэтага года.

Дастаткова сказаць, што сустрэча адбывалася без перакладчыкаў. І гэта нягледзячы на тое, што кіраўнік дэлегацыі не заспеў часоў, калі ў славацкіх школах вывучалі рускую мову. Ён вучыў яе самастойна апошнія два гады.

— Упэўнены, што ваш візіт будзе не проста садзейнічаць умацаванню сяброўскіх адносін паміж нашымі народамі, бо беларусы і славакі ніколі не былі чужымі адзін аднаму, нас многае звязвае, — сказаў, сустракаючы гасцей, намеснік старшыні ніжняй палаты беларускага парламента Віктар Гумінскі. — Я хацеў бы, каб у выніку абмену візітамі парламентарыі нашых краін сталі генератарамі, у першую чаргу, гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, якое мае вялізны і далёка не вычарпаны патэнцыял. Нягледзячы на тое, што мы знаходзімся ў розных інтэграцыйных аб'яднаннях, мы можам садзейнічаць іх набліжэнню адно да аднаго — інтэграцыі інтэграцый. Мы зможам гэта зрабіць, калі, канешне, захочам.

Віктар Гумінскі заўважыў, што знаходжанне ў розных эканамічных арганізацыях дазваляе Беларусі праз Славакію выходзіць на рынкі Еўрапейскага саюза, а Славакіі праз Беларусь — на рынкі ЕАЭС. Відавочна, зыходзячы з гэтага, была складзена і праграма візіту, падчас якой славацкія парламентарыі наведалі нашы прадпрыемствы з рознай формай уласнасці, у тым ліку завод вінаградных він і кандытарскую фабрыку «Камунарка». Адбыліся сустрэчы на ўзроўні міністэрстваў і ведамстваў.

— Акрамя міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, мы надаём вялікую ўвага развіццю ўзаемнага гандлю, супрацоўніцтву ў сферы эканомікі, адукацыі, навукі, — сказала журналістам кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з парламентам Славацкай Рэспублікі Людміла ДАБРЫНІНА. — Мы склалі такую праграму візіту ў адказ, каб нашы славацкія сябры — парламентарыі змаглі пазнаёміцца з тым, як жыве і працуе наша краіна.

Агульная задача народных абраннікаў дзвюх краін — удзельнічаць у развіцці гандлёва-эканамічных адносін, узаемным прасоўванні прадукцыі. У канцы верасня плануецца пасяджэнне гандлёва-эканамічнай камісіі, на якім прапановы парламентарыяў, бізнесу, выканаўчай улады будуць рэалізаваны ў адпаведных дакументах.

У сваю чаргу Роберт МАДЗЕЙ падзякаваў беларускім калегам за насычаную праграму.

— Мы вельмі рады, што наведалі Беларусь, пазнаёміліся з яе інстытутамі і прадпрыемствамі, — сказаў ён. — Мы хацелі б, каб нашы адносіны ўмацоўваліся, і думаю, што наш візіт у гэтым сэнсе будзе паспяховым.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

medvedeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».