Вы тут

Да аблокаў — па крэдыце


Авіякампанія «Белавія» запусціла на сваім сайце анлайн-крэдытаванне. Цяпер пасажыры могуць аформіць крэдыт на авіябілеты праз інтэрнэт-сэрвіс анлайн-крэдытавання «Рознічныя банкаўскія сістэмы».

У авіякампаніі разважалі так. З кожным годам папулярнасць палётаў расце. Беларусы ўсё часцей аддаюць перавагу менавіта авіятранспарту. І цяпер у выпадку незапланаванай вандроўкі, калі нестае грашовых сродкаў, можна здзейсніць пералёт у крэдыт, а потым за пэўны перыяд часу яго пагасіць.

Як адзначыў намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці авіякампаніі «Белавія» Ігар Чаргінец, «наша кампанія першай у турыстычным бізнесе Беларусі запусціла падобную паслугу. Мы спадзяёмся, што пасажыры ацэняць гэты сэрвіс і будуць актыўна яго выкарыстоўваць».

Опцыя «Аформіць крэдыт» будзе даступнай на білеты, якія не ўдзельнічаюць у акцыях, а таксама на ўласныя рэйсы авіякампаніі. Абавязковыя ўмовы выкарыстання анлайн-крэдытавання — час да вылету не менш за трое сутак, а таксама руская ці беларуская мова сайта. Абяцаюць, што кліентам «Белавія» спатрэбіцца 15 хвілін, каб аформіць крэдыт, а ўсе неабходныя дакументы будуць падпісаны ў кліента дома ці на працы работнікамі кампаніі, якая прапаноўвае сэрвіс анлайн-крэдытавання.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».