Вы тут

Бывай, Еўра-2016


Наша футбольная зборная страціла шанцы выйсці ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы, які пройдзе ў наступным годзе, а вось маладзёжная зборная стартавала ў сваім адборы з перамогі. Аб прыкметных спартыўных падзеях — у штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды».

1. Футбалісты зборнай Беларусі саступілі камандзе Украіны з лікам 1:3 і страцілі нават тэарэтычныя шанцы прабіцца ў фінал чэмпіянату Еўропы-2016. Адзіны мяч у нашай зборнай у вароты ўкраінцаў забіў Сяргей Карніленка з пенальці. Пасля гульні галоўны трэнер беларусаў Аляксандр Хацкевіч сказаў, што каманда цалкам праваліла першы тайм у плане абарончых дзеянняў і ўзяў віну за паражэнне на сябе.

— Гэта мая памылка; магчыма, не адгадалі са спалучэннем гульцоў у апорнай зоне Сівакоў — Маеўскі. Хлопцы прайгралі падбор, у іх не атрымліваўся выхад з абароны. У перапынку перастроіліся, але гэта не дапамагло. Матч быў прайграны ў першым тайме, — адзначыў на пасляматчавай прэс-канферэнцыі настаўнік.

У паядынку лідараў групы С іспанцы перайгралі каманду Славакіі з лікам 2:0, а зборная Люксембурга пакінула апошняе месца, адолеўшы на сваім полі каманду Македоніі 1:0.

Становішча камандаў пасля 7 тураў: Іспанія — 18 ачкоў, Славакія — 18, Украіна — 15, Беларусь — 4, Люксембург — 4, Македонія — 3.

Нагадаем, сёння на «Барысаў-Арэне» нашы футбалісты сустрэнуцца з камандай Люксембурга.

2. У той жа час гульцы маладзёжнай зборнай (U-21) пераможна стартавалі ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы-2017 па футболе. Яны з мінімальным лікам перайгралі аднагодак са зборнай Славакіі. У матчы вызначыўся Яраслаў Яроцкі. Сваю другую гульню ў 8-й кваліфікацыйнай групе беларуская «маладзёжка» таксама, як і першы паядынак, правядзе ў Слуцку; матч супраць каманды Турцыі адбудзецца
9 кастрычніка.

У фінальную частку маладзёжнага чэмпіянату Еўропы, які пройдзе летам 2017-га ў Польшчы, выйдуць пераможцы 9 груп. Яшчэ дзве пуцёўкі атрымаюць пераможцы стыкавых матчаў, у якіх згуляюць 4 найлепшыя каманды, што занялі другія месцы.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.