Вы тут

У Расіі кланіруюць вымерлых жывёл?


Першая інавацыйная лабараторыя па кланіраванні жывёл адкрылася на базе Музея маманта ў Якуцку.

3

У Расіі запрацавала лабараторыя, якая вывучае тканкі вымерлых жывёл. Як паведаміў часопіс «Огонёк», галоўная задача цэнтра — пошук жывых клетак з мэтай наступнага кланіравання выкапнёвых відаў. «Мы будзем даследаваць не толькі клеткі старажытных жывёл рознай захаванасці, але і іх ДНК. Гэта адзіны ў Расіі навуковы цэнтр, дзе будуць рабіцца сістэматычныя біятэхналагічныя даследаванні палеанталагічных узораў», — паведаміў дырэктар музея Сямён Грыгор'еў.

Галоўнай задачай лабараторыі будзе пошук жывых клетак для наступнага кланіравання. Вечная мерзлата дапамагае захаванасці выкапнёвых жывёл. «Лепш за ўсё захоўваюцца тушы, якія апынуліся ў тоўшчы чыстага лёду, як у выпадку з маманціхай, знойдзенай на востраве Малы Ляхоўскі. Калі мы ўпершыню ўбачылі, у якой захаванасці яна знаходзіцца, то не паверылі сваім вачам: тканкі былі чырвонага колеру, а калі мы прабілі кіркай ледзяныя пустоты вакол цела, адтуль пацякла цёмна-чырвоная вадкасць: гэта была кроў жывёлы», — распавёў Грыгор'еў.

Ва ўніверсітэце працуе праграма, якая так і называецца — «Адраджэнне маманта і іншых палеанталагічных жывёл», але пры ўсім гэтым навуковы свет чакае менавіта кланіравання мамантаў. Гэта такі ж выклік для біёлагаў, як для фізікаў быў «улоў» базона Хігса, а для медыкаў — стварэнне лекаў ад раку. Вяртанне мамантаў, лічаць навукоўцы, падзеліць гісторыю чалавецтва на «да» і «пасля». Хоць у прыхільнікаў гэтай тэорыі, чаго і варта было чакаць, поўна сапернікаў. Асноўны іх аргумент складаецца ў тым, што кланіраваныя старажытныя жывёлы не змогуць існаваць у сучасных умовах і хутка загінуць.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.