Вы тут

Рэгістрацыя кандыдатаў:


у Цэнтральную камісію паступіла шэсць пакетаў дакументаў.

Учора стала вядома, што дакументы для рэгістрацыі кандыдатам на пост Прэзідэнта ў Цэнтральную камісію па выбарах і правядзенні дзяржаўных рэферэндумаў прадаставілі ажно шэсць прэтэндэнтаў. Акрамя тых, хто набраў дастатковую колькасць подпісаў, — Аляксандр Лукашэнка, Сяргей Гайдукевіч, Мікалай Улаховіч і Таццяна Караткевіч, дакументы прадставілі Віктар Цярэшчанка і Жанна Раманоўская.

Нагадаем, на мінулым тыдні Цэнтральная камісія апублікавала папярэднюю інфармацыю па выніках праверкі падпісных лістоў. Згодна з імі, у падтрымку прэтэндэнта на пасаду Прэзідэнта Віктара Цярэшчанкі, ініцыятыўная група якога першапачаткова здала звыш 130 тысяч подпісаў, улічана менш чым сем тысяч подпісаў. Як паведамлялася, менавіта столькі з іх прызнана сапраўднымі ў выніку спецыяльнай працэдуры праверкі — калі пасля перавышэння пэўнага працэнтнага парога несапраўдных аўтографаў усе подпісы, сабраныя па дадзеным рэгіёне, не ўлічваюцца.

У той жа час ад Жанны Раманоўскай для праверкі паступіла ўсяго 780 подпісаў, якіх недастаткова для рэгістрацыі кандыдатам.

Наступным этапам выбарчай кампаніі стане рэгістрацыя кандыдатаў на найвышэйшую дзяржаўную пасаду — ЦВК правядзе яе 10 верасня, а ўжо
11 верасня пачнецца этап перадвыбарнай агітацыі і прапаганды.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.