Вы тут

Стратэгія лічбавага банкінгу


У найбліжэйшы час фінансавыя структуры краіны плануюць запусціць адзіную банкаўскую сістэму ідэнтыфікацыі кліентаў.

Кіраўнік галоўнага ўпраўлення развіцця лічбавых банкаўскіх тэхналогій Нацыянальнага банка Беларусі Аляксандр Сотнікаў паведаміў, што ў гэтым годзе рэгулятар плануе зацвердзіць стратэгію развіцця лічбавага банкінгу на бліжэйшыя пяць гадоў.

Internet Banking

Ён адзначыў, што яшчэ адным ключавым напрамкам работы з'яўляецца рашэнне пытанняў з міжбанкаўскай ідэнтыфікацыяй і аўтэнтыфікацыяй. Паводле яго слоў, цяпер спецыялісты Нацбанка актыўна працуюць з органамі дзяржкіравання ў частцы рэгулявання развіцця лічбавага банкінгу і міжбанкаўскай ідэнтыфікацыі.

Асобна Аляксандр Сотнікаў нагадаў, што ва ўсім свеце адбываецца імклівая лічбавая трансфармацыя як самога грамадства, так і банкаўскага сектара. У сувязі з гэтым у Беларусі лічаць развіццё лічбавых тэхналогій у гэтай сферы правільным кірункам руху, паколькі яно дазваляе мінімізаваць выдаткі для банкаўскіх структур і ў выніку знізіць кошт паслуг для спажыўцоў.

Нагадаем, што стварэнне адзінай банкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі кліентаў прадугледжвае ўлік даных асобы тым банкам, у якім ён прайшоў першасную ідэнтыфікацыю альбо абнавіў сваю персанальную інфармацыю. Пры звароце гэтага кліента ў іншы банк Беларусі той зможа скарыстацца адзінай сістэмай для атрымання ўсіх неабходных звестак.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.