Вы тут

На трывалым фундаменце


Беларусь і Індыя маюць намер актыўна і ў поўнай меры выконваць дасягнутыя на найвышэйшым узроўні дамоўленасці.

Аб іх рэалізацыі ішла размова падчас сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з міністрам гандлю і прамысловасці Індыі Нірмалай Сітхараман і Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Індыі ў Беларусі Маноджам Кумарам Бхарці, які завяршае сваю дыпламатычную місію ў Мінску, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.

Вітаючы Нірмалу Сітхараман, Аляксандр Лукашэнка падзякаваў ёй за візіт і падкрэсліў, што гэта вельмі важная сустрэча пасля перамоў на найвышэйшым узроўні з Прэзідэнтам Індыі, які наведаў нашу краіну ў чэрвені гэтага года. Беларускі лідар высока ацаніў узровень узаемаадносін з Індыяй увогуле і вынікі перамоў з кіраўніком індыйскай дзяржавы ў прыватнасці. «Мы добра правялі перамовы і пра многае дамовіліся. Думаю, што ваш візіт будзе каштоўны тым, што мы пачнём рэалізоўваць гэтыя дамоўленасці на практыцы», — сказаў ён. Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі няма закрытых тэм у супрацоўніцтве з Індыяй. «Нішто не перашкаджае нам узаемадзейнічаць па любым кірунку», — дадаў ён.

«Падмуркам любых адносін з'яўляюцца гандаль і эканоміка, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Гандлёва-эканамічныя сувязі — гэта аснова нашых узаемаадносін, і наколькі актыўна будуць узаемадзейнічаць ключавыя міністэрствы Беларусі і Індыі, настолькі паспяховымі будуць двухбаковыя адносіны па ўсіх напрамках».

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што Нірмала Сітхараман падчас свайго візіту ў Мінск можа азнаёміцца з магчымасцямі Беларусі ў розных сферах. «І калі ў вас будзе цікавасць да нейкай тэмы, мы гатовы з вамі супрацоўнічаць для рэалізацыі таго ці іншага праекта», — запэўніў Прэзідэнт.

Нірмала Сітхараман нагадала, што падчас візіту на найвышэйшым узроўні Індыя вылучыла крэдытную лінію на $100 млн. «Мы спадзяёмся, што зможам знайсці праекты ў сферах агульных інтарэсаў, якія пасля будуць рэалізаваны з выкарыстаннем гэтай крэдытнай лініі», — сказала яна, таксама падкрэсліўшы важнасць супрацоўніцтва з Беларуссю ў ЕАЭС, якое лічыць вельмі перспектыўным.

Падчас сустрэчы была закранута тэма гандлёва-эканамічных адносін. Прэзідэнт Беларусі лічыць недастатковым сённяшні ўзровень беларуска-індыйскага тавараабароту. У мінулым годзе гэты паказчык складаў крыху больш за $400 млн, а за студзень-ліпень гэтага года — звыш $300 млн. І хоць маецца дынаміка росту, па ўзаемным меркаванні беларускага і індыйскага бакоў, ёсць патэнцыял для істотнага пашырэння двухбаковага тавараабароту. Таму гаворка ішла аб канкрэтных вектарах далейшага, больш актыўнага ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі, у тым ліку ў сферах прамысловасці, машынабудавання, фармацэўтыкі, калійнай галіны, ІT-тэхналогій, а таксама адукацыі.

У прыватнасці, беларускі бок разглядае магчымасць стварэння ў Індыі буйнога прамысловага цэнтра, дзе будуць наладжаны вытворчасць, рэалізацыя і сэрвіснае абслугоўванне нашай тэхнікі. У праекце плануецца задзейнічаць БелАЗ, МТЗ, МАЗ і іншыя буйныя беларускія прадпрыемствы, прадукцыя якіх будзе рэалізоўвацца ў Індыі. Індыйскі бок зацікавіўся гэтай ідэяй і выказаў гатоўнасць прыкласці максімум намаганняў для яе рэалізацыі.

Прэзідэнт Беларусі запрасіў індыйскія фармацэўтычныя кампаніі больш актыўна прыходзіць на беларускі рынак, у тым ліку з перспектывай рэалізоўваць прадукцыю ў краінах ЕАЭС.

Была закранута таксама тэма супрацоўніцтва ў калійнай сферы. Нірмала Сітхараман сказала пра гатоўнасць індыйскіх кампаній не толькі купляць калійныя ўгнаенні, але і аб жаданні інвеставаць у беларускую калійную галіну.

Індыйскі бок выказаў зацікаўленасць у тым, каб больш студэнтаў з Індыі вучылася ў Беларусі. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што Беларусь гатова прыняць усіх ахвотных атрымліваць адукацыю ў нашай краіне.

Акрамя таго, Прэзідэнт Беларусі выказаў словы падзякі ў адрас Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Індыі Маноджа Кумара Бхарці ў сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што дыпламат многае зрабіў для ўмацавання беларуска-індыйскага супрацоўніцтва.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.