Вы тут

Дзіцячы пісьменнік з Літвы прыдумаў тэрмін “хоматэрапія”


11

– Калі я пісаў пра дэпрэсію, стаў выкарыстоўваць тэрмін “хоматэрапія”, тобок лячэнне чалавека чалавекам, – рассказаў дзіцячы пісьменнік, дырэктар выдавецтва «Трис жвайгждутес» у Вільнюсе Яронімас Лауцюс падчас круглага стала "Сугучча: літаратурны працэс і інфармацыйнае грамадства", які прайшоў 5 верасня ў Шчучыне. – Аказалася, такога слова не існуе ў даведніках, вы можаце знайсці тэрапію пчоламі, дэльфінамі, а чалавекам – не. Хай яно і не названае, але да гэтага лячэння здольны пісьменнік. Канечне, кніга страчвае папулярнасць, але існуе такая логіка: калі людзі капаюць у пошуках золата, якое заведама на гэтым месцы не знойдуць, яны ўсё роўна працуюць на карысць… бо ўдасканальваюць тэхніку капання. Мы павінны штурхаць людзей да кнігі, плён будзе! Неяк аднаму дырэктару я сказаў: прадпрыемства без кнігі – тое ж, што касцёл без крыжа. Бо дырэктара можа і не быць, а кніга застанецца. А мы патанулі ў сетцы: у адной бібліятэцы я ўбачыў надпіс “Інтэрнэт бясплатны”, а побач – “Туалет платны”. Інтэрнэт танейшы за туалет, а мы ў ім жывем.

Поўны тэкст чытайце ў свежым нумары газеты «Звязда»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.