Вы тут

Вядомыя расійскія газеты “Наш современник” і “Роман-газета” актыўна публікуюць беларускіх аўтараў


–Ужо адзінаццаць гадоў мы выдаем нумары часопіса, прысвечаныя беларускай літаратуры, і напаўняем іх творамі паэтаў, празаікаў, крытыкаў, гісторыкаў Беларусі, распавёў  падчас круглага стала "Сугучча: літаратурны працэс і інфармацыйнае грамадства" у Шчучыне намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Наш современник”Аляксандр Казінцаў. --   На гэты момант у часопісе прадстаўлена больш за сто беларускіх пісьменнікаў, у апошнім нумары, напрыклад, былі апублікаваныя Алесь Бадак, Сяргей Трахімёнак, Міхась Пазнякоў, Тамара Краснова-Гусачэнка, Генадзь Пашкоўскі, Андрэй Скарынкін і іншыя. У гэтым годзе мы не абмежаваліся асобным нумарам, а фактычна кожны месяц публікавалі творы беларускіх пісьменнікаў. Так выйшла, напрыклад, ваенная аповесць Уладзіміра Саламахі “Шануй веру сваю”. Мы выкарыстоўваем наш тыраж, каб большай колькасці чытачоў сталі вядомы творы беларускіх пісьменнікаў.

9

Але не толькі “Наш современник” сярод расійскіх выданняў публікуе беларускую літаратуру. Галоўны рэдактар часопіса “Роман-газета”, празаік Юрый Казлоў  падкрэслівае,  што яго выданне зацікаўлены ў тым, каб друкаваць нашых пісьменнікаў:

3

– За ўсё існаванне СССР і сучаснай Расіі не было такога добрага пісьменніка, які б у нас не публікаваўся. У гэтым годзе мы ўзялі аповесць беларуса Сяргея Трахімёнка, якая, дарэчы, атрымала высокую чытацкую ацэнку. Мы хочам, каб людзі памяталі, што ёсць пачутыя і непачутыя пісьменнікі. Апошнія часам могуць атрымаць нечакана актуальнае новае прачытанне. У гэтым месяцы мы апублікавалі раман Усевалада Кочатава “Чаго ж ты хочаш?”. У свой час ён не быў надрукаваны ў СССР, затое па распараджэнні Пятра Машэрава невялікі тыраж выйшаў на тэрыторыі Беларусі.

Поўны тэкст чытайце ў свежым нумары газеты «Звязда»

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.