Вы тут

Выбіраем і саджаем цыбульныя


Напэўна, ні адзін кветнік не абыходзіцца без гэтых кранальных прыгажунь. Увесну яны аднымі з першых радуюць нас, абвяшчаючы надыход цёплых дзён.

Без имени-3

Асаблівасці

Цыбульныя кветкі найлепш глядзяцца групамі. Інакш кажучы, саджаць іх трэба «кучна» або цярпліва чакаць 2-3 сезоны, пакуль цыбулінкі дадуць сваё шматлікае патомства.

Практычна ўсе цыбульныя ўтвараюць мноства дзетак і даволі хутка разрастаюцца. Што з гэтага вынікае?

* Можна пасадзіць іх больш вольна, каб заставалася месца для ўтварэння даччыных цыбулінак. У гэтым выпадку не трэба будзе выкопваць кветкі некалькі гадоў (пакуль ім не стане цесна на адведзеным месцы), але ў першы год цвіценне, верагодна, здасца рэдзенькім;

* можна пасадзіць цыбулінкі шчыльна, каб у першую ж вясну ўбачыць прыгожыя квітнеючыя малюнкі. Але тады дзяліць гнёзды давядзецца штогод (у крайнім выпадку — раз у два гады): у цеснаце кветкі прыкметна драбнеюць.

Істотная акалічнасць — глыбіня пасадкі. У сярэднім яна складае 10 см, прычым дзетку варта заглыбляць менш, чым дарослыя цыбуліны. Пры гэтым не забудзьцеся зрабіць папраўку на асаблівасці глебы: на лёгкіх — саджайце глыбей, на цяжкіх — наадварот, заглыбляйце менш. Глыбіню пасадкі цыбуліны трэба выбіраць так: у лёгкую зямлю — 3 вышыні, у цяжкую зямлю — 2 вышыні памеру цыбулін. Недастатковая глыбіня пасадкі небяспечная тым, што ў халодную зіму (асабліва пры недастатковым снежным покрыве) нашы цыбулінкі могуць проста вымерзнуць. З іншага боку, не варта забывацца, што ўсе цыбульныя з часам самастойна «закопваюцца» глыбей. Яшчэ адна важная ўмова поспеху — паліў пасля пасадкі. Ён патрэбны, калі зямля была сухая.

Нарэшце, пытанне апрацоўкі цыбулін. Як правіла, рэкамендуюць любыя цыбульныя перад пасадкай вытрымаць папярэдне ў растворы спецыяльнага прэпарату ці хаця б марганцоўкі.

Тэрміны

Аптымальнай лічыцца пасадка ў канцы жніўня — пачатку верасня. У сярэднім, цыбуліна ў зямлі ўкараняецца за 2 тыдні. Калі вашы цыбульныя паспелі даць парасткі, а тут раптам наступіла зіма, іх проста трэба прыкрыць. Лапнік, сена, салома, апалае лісце — падыдзе ўсё, што ёсць пад рукой. Гэта не тычыцца парасткаў нарцысаў і цюльпанаў: яны цудоўна перазімуюць пад снегам. Каштоўнасць восеньскай пасадкі цыбульных у тым, што яна дазваляе атрымаць максімальна ранняе цвіценне. Дарэчы, калі ўвосень высаджваць цыбуліны з інтэрвалам 5-7 дзён, то ўвесну можна атрымаць клумбу, бесперапынна квітнеючую месяц, а то і даўжэй! Паспрабуйце — вынік вас прыемна здзівіць. Прычым можаце выкарыстоўваць цыбуліны аднаго віду і гатунку, тэрмін пасадкі размяжуе час іх цвіцення.

Без имени-2

Месца

Цыбуліны павінны правесці зіму ў грунце, які быў сыры ніжэй за ўзровень іх пасадкі і сухі над імі. Складана? Зусім не! Калі вы высадзілі цыбуліны ў месца з высокім узроўнем грунтавых вод, на зімовы перыяд зрабіце так, каб атмасферныя ападкі не маглі пракрасціся да вашых пасадак. Гэта значыць, накрыйце гэты ўчастак плёнкай, шчытом, лістом профілю — чым зможаце. Такі метад называецца сухая зімоўка. Улічыце, што лепш зімуюць цыбуліны, якія растуць на пастаянным месцы не адзін год. Таму не варта кожны год выкопваць цюльпаны, крокусы, нарцысы і іншыя цыбульныя. Яны могуць расці без перасаджвання 3-4 гады, гэты перыяд ніколькі не адаб'ецца на памеры расліны, працягласці і дэкаратыўнасці цвіцення.

Склад глебы

Цыбульныя кранаюцца ў рост восенню, таму вельмі важна, каб гэты старт быў паспяховым. Што для гэтага трэба? Пажыўная глеба. Яе давядзецца падрыхтаваць загадзя. На ранейшае месца саджаць цыбуліны не рэкамендуецца. У глебе маглі застацца ўзбуджальнікі хвароб, і нават апрацаваныя фунгіцыдамі цыбуліны знаходзяцца ў групе рызыкі. Каб не ставіць расліны пад небяспеку заражэння і захаваць уласны пасадачны матэрыял, лепш высадзіць іх на новае месца. Яно павінна быць сонечным, недаступным моцным вятрам, з невысокім узроўнем грунтавых вод, з урадлівай водапранікальнай глебай. Памятайце пра ўзровень кіслотнасці! Цыбульныя любяць слабакіслыя або нейтральныя глебы. Спецыялісты раяць рыхтаваць месца для высадкі цыбулін загадзя. Унясенне кампосту, карэкціроўка кіслотнасці, дабаўленне кампанентаў, якія разрыхляюць глебу і затрымліваюць вільгаць, — не грэбуйце нічым!

Агульныя правілы выбару пасадачнага матэрыялу

дрэнна: падвялыя альбо ўсохлыя цыбуліны; бачны плямы, пашкоджанні; вялікія парасткі;

добра: шчыльныя, пругкія цыбуліны; чыстая луска; адсутнасць парасткаў альбо невялікія парасткі.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.