Вы тут

Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю для дакументальнага фільма пра Барыса Ельцына


Кіраўнік беларускай дзяржавы падзяліўся ўспамінамі асабістага характару аб сваіх сустрэчах з Барысам Ельцыным, у прыватнасці, аб першай. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, моцны адбітак на яе наклала пазіцыя самога Барыса Ельцына падчас першых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. «Мы хацелі невялікай кампаніяй, з якой увязаліся ў гэтую барацьбу за прэзідэнцкае крэсла, каб наша краіна развівалася па-іншаму, чым так, як тады было: пустыя паліцы, есці не было чаго ў Беларусі, суцэльныя забастоўкі, дэманстрацыі, бойкі, — нагадаў Аляксандр Лукашэнка. — Выбары прайшлі, перамог не кандыдат ад Расіі, а зусім невядомы чалавек».

Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што да гэтага часу памятае Ельцына, які стаяў бокам, яго насцярожаны погляд і цішыню, якая павісла ў самым пачатку іх першай сустрэчы. «І потым не ведаю чаму, раптам я яму кажу: Барыс Мікалаевіч, калі вы думаеце, што я прыехаў у чужую Расію, вы памыляецеся. Калі вы думаеце, што сталіца Расіі Масква — гэта ваша Масква, вы таксама памыляецеся. Гэта і мая Расія, гэта і мая Масква, таму што ўчора яна была сталіцай і маёй дзяржавы. І не я віной таму, што мы сёння сустракаемся як прэзідэнты», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Пасля лідараў дзвюх краін звязвалі цёплыя, сяброўскія адносіны.

Беларускі лідар адказаў таксама на пытанні аб дзейнасці Барыса Ельцына ў кантэксце палітычных і сацыяльных падзей 1990-х, распавёў аб некаторых момантах стварэння Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, ля вытокаў якога ён стаяў разам з першым Прэзідэнтам Расіі, паведамляе БЕЛТА.

Падрыхтоўкай дакументальнага фільма займаецца Прэзідэнцкі цэнтр імя Б.Н. Ельцына. Пад эгідай гэтай арганізацыі ствараецца музей першага Прэзідэнта Расіі і архіў яго імя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.