Вы тут

Ці можна зрэзаць усю наземную частку сунічніку?


Лісце зразаюць адразу пасля збору ўсіх ягад. У любым выпадку не зацягваючы.

Без имени-1

Справа ў тым, што ў лісці сунічнік назапашвае пажыўныя рэчывы і да зімы павінен паспець цалкам аднавіць ліставую масу. Дзякуючы лістам ён вясной вегетацыю пачынае вельмі рана, і суніцы спеюць аднымі з першых. Таму лісты зразаюць, толькі калі гэта вельмі неабходна. А такое бывае ў двух выпадках. 1. Калі расліна заражана рознымі хваробамі: на лісці шматлікія плямы, уздуцці і іншае. У гэтым выпадку надземную частку зразаюць на вышыні 5 см ад зямлі. 2. Калі жадаюць амаладзіць сунічнік без перасадкі. У гэтым выпадку зрэз робяць роўна з зямлёй. Зразаюцца і старыя разеткі, якія тырчаць з зямлі. На месцы іх вырастаюць маладыя, сунічнік часткова амалоджваецца. Такі спосаб — не найлепшы варыянт. Пасля зняцця трэцяга ўраджаю сунічнік лепш выдаліць, перакапаць і на іншым месцы пасадзіць маладымі разеткамі, бо пасля чатырох гадоў яго ўраджаі зніжаюцца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.