Вы тут

Прасілі? Слухайце!


Свярдлоўскі дзяржаўны акадэмічны тэатр музычнай камедыі пакажа ў Беларусі 10 спектакляў.

Гэтыя гастролі не выпадковыя: ад'язджаючы з Беларусі ў 2012 годзе, артысты атрымалі шмат лістоў ад аматараў іх творчасці. Спектаклі пройдуць пад дэвізам «Зноў у Мінску» — і гэта найперш павага да беларускага гледача.

— Сёлета спаўняецца 60 гадоў з дня першых гастроляў Свярдлоўскага акадэмічнага тэатра музычнай камедыі ў Мінску, — адзначыў намеснік міністра культуры Беларусі Васіль Чэрнік. — У культурным жыцці нашай сталіцы гэтыя гастролі — знакавая падзея, бо можна будзе дакрануцца да мастацтва такога вядомага тэатра.

У Беларусь акцёры прыязджаюць з асаблівым пачуццём, гэта падкрэслівае міністр культуры Свярдлоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі Павел Крэкаў:

— Прыемна быць на блізкай для нас беларускай зямлі. Сувязі ў нас даўнія, вельмі моцныя, сапраўды братэрскія. Зусім нядаўна мы прымалі беларускі ансамбль «Харошкі», які 2 вечары з аншлагамі выступаў у адной з залаў Екацярынбурга. У нас дастаткова часта бываюць сябры з Беларусі, а мы ў сваю чаргу адпраўляем нашы калектывы: тэатр Музкамедыі пачынае гэтую дэкаду.

«Кацярына Вялікая», «Цётка Чарлі», «Парк савецкага перыяду» — гэта спектаклі, ужо вядомыя мінскаму гледачу па мінулых гастролях Свярдлоўскай музкамедыі. Акрамя іх, аматараў тэатра чакаюць і 6 новых спектакляў. Сёлета тэатр прывёз дэсант з 240 чалавек. Спектаклі можна ўбачыць на сцэне Беларускага акадэмічнага музычнага тэатра. Гастролі Свярдлоўскай музкамедыі працягнуцца да 30 верасня, а напрыканцы беларускага гледача чакае гала-канцэрт.

Маргарыта ДЗЯХЦЯР

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.