Вы тут

Працаваць узгоднена і эфектыўна


Шырокае кола пытанняў па ўмацаванні інтэграцыі абмеркавана ўчора ў Гродне на пасяджэнні Еўразійскага міждурадавага савета.

Кіраўнік беларускага ўрада Андрэй Кабякоў паведаміў, што алгарытм наступных дзеянняў у Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) будзе сфарміраваны на падставе прамежкавых вынікаў, якія будуць падведзены на гродзенскім пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета. «Упор у парадку дня робіцца на прамежкавае падвядзенне вынікаў, на падставе якога мы сфарміруем алгарытм найбліжэйшых дзеянняў. На гэта нацэлены даклады Камісіі аб рэалізацыі планаў па распрацоўцы актаў і міжнародных дагавораў, што вынікаюць з Дагавора аб ЕАЭС, ініцыятыў беларускага старшынства», — адзначыў Андрэй Кабякоў.

Па выніках пасяджэння старшыня калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Віктар ХРЫСЦЕНКА ў першую чаргу адзначыў прыняцце кіраўнікамі ўрадаў Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі «Асноўных напрамкаў прамысловага супрацоўніцтва». Гэты дакумент фіксуе і нацыянальныя прыярытэты ў прамысловым развіцці, і пункты сутыкнення паміж краінамі ЕАЭС.

Акрамя таго, падпісаны міжурадавыя пагадненні аб узаемадзеянні па абароне правоў інтэлектуальнай уласнасці і рэалізацыі пілотнага праекта па ўвядзенні маркіроўкі кантрольнымі знакамі вырабаў з футра. Апошні дакумент вельмі важны ў мэтах эфектыўнага супрацьдзеяння, так бы мовіць, шэраму абарачэнню тавараў, якія паступаюць на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама там вырабляюцца. Гэтую сістэму надалей мяркуецца выкарыстаць і для іншай прадукцыі.

Разгледжаны і шэраг пытанняў, звязаных з міжнародным пазіцыянаваннем ЕАЭС. У прыватнасці, кіраўнікі ўрадаў прынялі памятную запіску, якая фіксуе зацікаўленасць краін ЕАЭС па прадаўжэнні і паглыбленні ўзаемадзеяння з Еўрапейскім саюзам па пытаннях, што з'яўляюцца сферай адказнасці Еўразійскага эканамічнага саюза — тэхнічнага рэгулявання, фітасанітарных мер, эфектыўнай мытна-тарыфнай палітыкі.

Падрабязнасці аб пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета — у найбліжэйшым выпуску дадатка «Союз — Евразия».

Барыс ПРАКОПЧЫК

prakopchik@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.