Вы тут

Пункты росту


адзначылі падчас сустрэчы Міхаіл Мясніковіч і Нірмала Сітхараман.

«Пункты росту — гэта стварэнне сумесных кампаній», — заявіў Міхаіл Мясніковіч, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі падчас сустрэчы з міністрам гандлю і прамысловасці Індыі Нірмалай Сітхараман.

«Супрацоўніцтва Беларусі з Індыяй — для нас прыярытэт, — адзначыў спікер верхняй палаты беларускага парламента. — Гэта тычыцца не толькі ўрадавых колаў, але і парламента. І наогул, у нашых людзей вельмі добрае стаўленне да вялікага індыйскага народа, да нашых кантактаў, якія маюць пазітыўную дынаміку развіцця». На думку сенатара, Індыя — гэта краіна, «з якой лічацца ў свеце і прыслухваюцца да яе», і беларускі бок рады яе паспяховаму сацыяльна-эканамічнаму развіццю.

«Пункты росту — гэта стварэнне сумесных кампаній, пра якія мы дамовіліся, у Беларусі і ў Індыі. Тут ужо не толькі гандлёва-эканамічнае, не толькі таварнае, але і інвестыцыйнае супрацоўніцтва», — лічыць сенатар. Гаворка ідзе ў тым ліку пра цэнтр беларускай тэхнікі ў Індыі і медыцынскі комплекс у Беларусі. Плануецца, што ў першым будзе прадстаўлена прадукцыя БелАЗа, «Амкадора», магчыма, МАЗа і МТЗ. Там будзе ажыццяўляцца перадпродажная падрыхтоўка, лакалізацыя, абслугоўванне тэхнікі і падрыхтоўка кадраў. У Беларусі ж фактычна «маецца зачын» па пяці прадпрыемствах па вытворчасці медпрэпаратаў. Яны будуюцца з удзелам індыйскага капіталу ў Бешанковічах, Нясвіжы, Скідзелі і Калядзічах. Яшчэ адзін важны напрамак супрацоўніцтва — падрыхтоўка дагавора аб зоне свабоднага гандлю ЕАЭС з Індыяй. Акрамя таго, неабходна актывізаваць парламенцкія кантакты праз абнаўленне груп дружбы ў парламентах Індыі і Беларусі.

У сваю чаргу міністр гандлю і прамысловасці Індыі заявіла, што двухбаковы таваразварот у 1 мільярд долараў да 2018 года — рэальная задача.

Асобна Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу на працу пасла Індыі ў Беларусі Маноджа Кумара Бхарці, які завяршае дыпламатычную місію ў нашай краіне, і выказаў яму падзяку.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.