Вы тут

Энергія сонца


У пасёлку Ражанка Шчучынскага раёна ў поўную сілу запрацавала першая на Гродзеншчыне сонечная электрастанцыя.

Гэты праект, у які прадпрыемства «Аграхімсвятло» інвесціравала каля 19 мільярдаў рублёў, распачалі два гады таму. Зараз гадавая магутнасць электрастанцыі складае 1,26 МВт. У суткі сонечныя панэлі здольны выпрацаваць 8500 кВт/г энергіі, якую купляе рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Гроднаэнерга». Стварылі пяць новых рабочых месцаў. Інвестар разлічвае, што затрачаныя крэдыты і ўласныя сродкі акупяцца праз пяць гадоў, і ўжо ўзяўся за наступны, яшчэ больш маштабны, «сонечны» праект на Шчучыншчыне. Заключылі дагавор і цяпер рыхтуюць праектна-каштарысную дакументацыю на будаўніцтва сонечнай электрастанцыі ў раёне былога ваеннага аэрадрома.

Барыс ПРАКОПЧЫК

prakopchik@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.