Вы тут

Стабільнасць і прадказальнасць


Менавіта гэты трэнд адносна валютнай сферы і крэдытна-грашовай палітыкі неабходна захаваць.

Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам старшыню праўлення Нацыянальнага банка Паўла Калаура.

За восем месяцаў гэтага года беларусы на наяўным рынку прадалі валюты на $362 млн больш, чым купілі. Сярод юрыдычных асоб попыт на валюту перавысіў прапанову толькі ў жніўні, гэта было звязана з неабходнасцю пагашаць валютныя крэдыты. «Дзякуючы таму, што мы перайшлі на плаваючы курс і ні ў якім выпадку штучна не стрымліваем курс нацыянальнай валюты ў дачыненні да іншых, нам усё-такі ўдалося пераканаць насельніцтва, што мы з ім у гульні гуляць не будзем. І гэта правільна, нам трэба прытрымлівацца падобнай пазіцыі»,— падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што Нацбанку і ўраду не варта звяртаць увагу на крытыку, якая гучыць у іх адрас, з нагоды ручнога рэжыму кіравання эканомікай. «Якое хочаце прымяняйце кіраванне, абы ад гэтага быў вынік— сёння не да раскошы,— сказаў Прэзідэнт.— У нас наперадзе, магчыма, яшчэ больш складаныя часы, і дай Бог нам вось так прайсці, як мы сёння ідзём. Сітуацыя ў свеце ад нас не залежыць. Мы павінны да яе прыстасавацца, і мы гэта павінны разумець».

У краіне параўнальна спакойная сітуацыя ва ўсіх сегментах эканомікі, у тым ліку ў валютнай сферы, стабільная і прадказальная грашова-крэдытная палітыка, канстатаваў Прэзідэнт. «Гэта наша шчасце. Вось гэты трэнд трэба захаваць»,— падкрэсліў ён.

У найбліжэйшы час кіраўніку дзяржавы будзе даложана аб сітуацыі з цэнамі на спажывецкім рынку, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта. Аляксандр Лукашэнка мае намер дэталёва азнаёміцца са становішчам спраў— аж да раскладу па асобных таварах. Прэзідэнт падкрэсліў, што перш за ўсё яго хвалюе цэнаўтварэнне на тавары паўсядзённага попыту, і нагадаў пра дадзенае ім ураду даручэнне ўважліва адсочваць цэны на спажывецкім рынку, «каб мы неяк маглі і адміністрацыйна ўздзейнічаць на інфляцыю», але пры гэтым не перабіраючы, каб не атрымаць дэфіцыту тавараў.

Прэзідэнта цікавілі таксама прагнозы Нацыянальнага банка па сітуацыі ў эканоміцы, у тым ліку па цэнах. Як адзначыў у час даклада Павел Калаур, індэкс спажывецкіх цэн на канец бягучага года не перавысіць сярэдняга ўзроўню дадзенага раней прагнозу ў 18% плюс-мінус два працэнтныя пункты.

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананасць, што ў Беларусі «ёсць добрыя пункты, якія можам задзейнічаць і спакойна прайсці пік сусветнага крызісу, у які мы аказаліся ўцягнутымі». У якасці прыкладу Прэзідэнт прывёў кітайскія крэдыты на $7 млрд, якія прадастаўляюцца Беларусі на выгадных умовах. «Гэтыя грошы неабходна выкарыстоўваць для рэалізацыі значных праектаў, дзякуючы якім будуць стварацца новыя працоўныя месцы»,— лічыць Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы даў даручэнне належным чынам арганізаваць работу ў гэтым кірунку, у тым ліку з прыцягненнем прыватнага бізнесу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».