Вы тут

Германія выдаткуе на ўтрыманне бежанцаў 10 млрд еўра


Агульныя выдаткі Германіі на ўтрыманне і ўладкаванне бежанцаў у 2015 годзе складуць каля 10 млрд еўра, паведамляюць інфармагенцтвы. Гэтая сума ў чатыры разы большая, чым годам раней, калі выдаткі складалі 2,4 млрд еўра. Тады ў ФРГ прыбылі каля 200 тыс. мігрантаў, а сёлета краіна рыхтуецца прыняць да 800 тыс. бежанцаў. Штогадовыя выдаткі на кожнага бежанца вар'іруюцца ад 12 да 13 тыс. еўра ў залежнасці ад федэральнай зямлі. У гэтую суму ўваходзяць жыллё, харчаванне, кішэнныя грошы, медыцынскае абслугоўванне, а таксама адміністрацыйныя выдаткі. Канцлер ФРГ Ангела Меркель выключыла магчымасць павышэння падаткаў для фінансавання расходаў на ўтрыманне бежанцаў. Сітуацыя з нелегальнымі мігрантамі сёння ў краінах ЕС з'яўляецца найгоршым крызісам з перамешчанымі асобамі з часоў Другой сусветнай вайны.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.