Вы тут

Еўрасаюз акажа дапамогу фермерам на 500 млн еўра


Міністры сельскай гаспадаркі краін Еўрасаюза паабяцалі вылучыць 500 млн еўра дапамогі фермерам, якія на працягу некалькіх тыдняў пратэставалі супраць нізкіх цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю, паведамляюць інфармагенцтвы. У панядзелак тысячы незадаволеных еўрапейскіх фермераў на трактарах заблакіравалі вуліцы Бруселя. У акцыі каля штаб-кватэры Еўрапейскага саюза ўдзельнічалі ў асноўным бельгійскія, французскія і нямецкія фермеры. Спалучэнне некалькіх фактараў, сярод якіх змена харчовых звычак еўрапейцаў, памяншэнне попыту з боку Кітая і расійскае эмбарга на ўвоз прадуктаў з ЕС, прывяло да істотнага падзення коштаў на ялавічыну, свініну і малако. У выніку ўпалі і даходы фермераў. Больш за ўсё пацярпелі вытворцы малака і малочных прадуктаў. Акрамя таго, летась на малочных рынках Еўропы было адменена цэнавае рэгуляванне. «Еўропа тоне ў малацэ»,— абвяшчалі транспаранты ў руках фермераў. Па звестках бельгійскай паліцыі, у акцыях пратэсту ў Бруселі прынялі ўдзел 4800 фермераў і каля 1450 трактароў.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.