Вы тут

Палата абшчын ухваліла правядзенне рэферэндуму па выхадзе Вялікабрытаніі з ЕС


Ніжняя палата парламента Вялікабрытаніі прагаласавала за правядзенне рэферэндуму аб членстве краіны ў Еўрасаюзе да канца 2017 года.

2

За правядзенне рэферэндуму выказаліся 316 членаў палаты абшчын, супраць— 53 члены. Цяпер прапанову павінна ўхваліць палата лордаў. Брытанскі ўрад у канцы мая ўнёс у парламент законапраект аб рэферэндуме па выхадзе з ЕС. Меркавалася, што рэферэндум павінен прайсці не пазней за 31 снежня 2017 года. Паводле нядаўняга сацыялагічнага апытання, выхад з ЕС падтрымліваюць 51% грамадзян Вялікабрытаніі. У апошнія гады ў краіне назіраецца рост еўраскептыцызму. Змена грамадскай думкі з меншасці на большасць прыхільнікаў поўнай незалежнасці Вялікабрытаніі многія звязваюць з міграцыйным крызісам, які ахапіў Еўропу.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.