Вы тут

Чакаем «Анімаёўку»


З 9 па 13 верасня ў Магілёве пройдзе Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў.

Відовішчным абяцае стаць урачыстае адкрыццё фестывалю, якое адбудзецца 10 верасня ў 15.00 на плошчы Зорак. Па «чырвонай дарожцы» пройдуць сусветна вядомыя аніматары, сярод якіх заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі, рэжысёр, сцэнарыст, мастацкі кіраўнік дзіцячага кіначасопіса «Ералаш» Барыс Грачэўскі, актрыса агучвання і дубляжу Аліна Кукушкіна (яе голасам размаўляе Маша ў мультсерыяле «Маша і Мядзведзь»), аўтар міжнароднага сацыяльнага праекта «Калыханка для ўсёй сям'і» Наталля Фаўстава.

На гэтым казачным свяце для дзяцей і не толькі будуць прадстаўлены 225 фільмаў з 43 краін свету. Прычым магчымасць убачыць творчасць аніматараў Аўстраліі, Грэцыі, Ізраіля, Мексікі, Румыніі, Паўднёвай Карэі, Японіі з'явіцца ў гледачоў упершыню.

У конкурсную праграму фестывалю ўключана 79 фільмаў з 33 краін свету. Пераможцаў чакаюць дыпломы і прызы ў шасці намінацыях: «Найлепшы фільм фестывалю» (Гран-пры), «Найлепшы фільм для дзяцей», «Найлепшы эксперыментальны фільм», «Найлепшае мастацкае рашэнне», «Найлепшы дэбют» і «Майстру». Адбудзецца традыцыйны конкурс дзіцячай анімацыйнай творчасці «Я не чараўнік, я толькі вучуся ...», за перамогу ў якім паспрачаецца 51 фільм з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Аргенціны, Польшчы. А ў конкурсе дзіцячай выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Мой любімы мультфільм» удзельнічаюць 332 творчыя працы з Беларусі, Казахстана, Латвіі.

Падчас святкавання Дня беларускай анімацыі ва ўсіх кінатэатрах вобласці адбудуцца кінапаказы беларускіх анімацыйных фільмаў і творчыя сустрэчы са знакамітымі беларускімі аніматарамі. А 12 верасня ў магілёўскіх кінатэатрах пройдуць прэзентацыі такіх сусветна вядомых фестываляў анімацыі, як польскага «SE-MA-FOR», балгарскага «Залаты Кукер», расійскага фестывалю анімацыйнага кіно ў Суздалі, конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзік» Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».