Вы тут

Паляўнічы параніў двух рыбакоў


Інцыдэнт адбыўся ў Гродзенскім раёне на возеры Дзервяніскае. 24-гадовы паляўнічы з таварышам плылі на лодцы — высочвалі вадаплаўную дзічыну.

— Заўважыўшы качку, якая ўзлятала, стралок націснуў на спускавую скабу... Аднак птушка яшчэ не паспела ўзняцца высока ў паветра — і стрэл шротам прыйшоўся па зарасніку чароту, дзе сядзелі рыбакі. Яны атрымалі некалькі раненняў: адзін у руку, другі — у вуха і шчаку, — распавяла прэс-сакратар Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вольга Грамовіч. — За парушэнне правіл бяспекі на паляванні супрацоўнікі Гродзенскай міжрайінспекцыі прыцягнулі паляўнічага да адміністрацыйнай адказнасці. Малады чалавек пазбаўлены спецыяльнага права на паляванне тэрмінам на адзін год. Пасля чаго яму, каб вярнуцца ў шэрагі паляўнічых, давядзецца прайсці навучанне і здаць экзамен.

Азбука бяспекі

Дзяржінспекцыя нагадвае: падчас палявання забаронена страляць на шум, шорах, па цэлі, якая бачыцца няясна, у тумане, у моцны снегапад, у прыцемках, супраць сонца і пры іншых умовах дрэннай бачнасці. Гэтак жа забаронена страляць па ўзлятаючай птушцы ніжэй за 2,5 метра ва ўмовах абмежаванай бачнасці. Нельга праводзіць стральбу з лодкі праз грабцоў ці іншых паляўнічых, якія знаходзяцца ў плавальным сродку, весці пасадку ў маламернае судна і высадку з яго з зараджанай паляўнічай зброяй.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.