Вы тут

Размова зацікаўленых


Кіраўніцтва Цэнтральнай выбарчай камісіі сустрэлася з папярэдняй місіяй ПАСЕ.

Учора адбылася сустрэча папярэдняй місіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па назіранні за прэзідэнцкімі выбараміБеларусі са старшынёй Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзіяй Ярмошынай ісакратаром ЦВК Мікалаем Лазавіком. Апошні, даючы каментарый журналістам, назваў гэтую сустрэчу размовай зацікаўленых людзей.

«У мяне асабіста склалася меркаванне, што гэтая сустрэча насіла не нейкі дзяжурны, пратакольны характар, а зацікаўлена-дзелавы, — прызнаўся сакратар Цэнтрвыбаркама. — Нашы госці цікавіліся структурай Цэнтральнай выбарчай камісіі, яе статусам. Яны задавалі пытанні наконт паўнамоцтваў ЦВК».

Назіральнікі таксама цікавіліся, якімі арганізацыйнымі і юрыдычнымі магчымасцямі валодае камісія для забеспячэння законнасці выбарчага працэсу. «Асобна ставілася пытанне аб забеспячэнні роўных правоў усіх удзельнікаў выбарчага працэсу», — дадаў Мікалай Лазавік.

Кіраўнік ЦВК пазнаёміла дэлегацыю з тым, як праходзіць цяперашняя кампанія, з асноўнымі палажэннямі выбарчага заканадаўства.

«У канкрэтызуючых пытаннях госці ўдакладнілі працэдуру вылучэння кандыдатаў, працэдуру збору і праверкі подпісаў», — сказаў сакратар Цэнтрвыбаркама. Акрамя таго, прадстаўнікі ПАСЕ цікавіліся тым, наколькі поўную інфармацыю аб выбарах атрымлівае насельніцтва, з якіх крыніц, якія спосабы данясення інфармацыі ўвогуле выкарыстоўваюцца ў краіне. Было зададзена пытанне і наконт новаўвядзенняў цяперашняй кампаніі. Гэта тычылася момантаў не толькі заканадаўчага, але і чыста тэхнічнага характару, напрыклад, прымянення празрыстых урнаў. Гаворка ішла пра асаблівасці галасавання за межамі Беларусі.

Назіральнікі дэталёва вывучылі і саму працэдуру галасавання. Размова ў тым ліку закранула спісы выбаршчыкаў, механізмы пазбягання двайнога галасавання.

Надзея АЛЕКСАНДРОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.