Вы тут

Хоць неяк рэабілітавацца


Як футбольная зборная перамагла каманду Люксембурга.

У чарговым матчы адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы нашы футбалісты атрымалі перамогу над зборнай Люксембурга — 2:0. Дублем адзначыўся нападаючы Міхаіл Гардзяйчук. Гэтая гульня нічога не вырашала з турнірнага пункту гледжання: наша нацыянальная каманда страціла шанцы патрапіць у фінальную частку кантынентальнага форуму пасля нядаўняга паражэння ад зборнай Украіны. Аднак як гульцы, так і трэнеры заявілі пра жаданне годна завяршыць адборачны цыкл, таму перамога ў паядынку была проста неабходна.

Матч на «Барысаў-Арэне» наведала антырэкордная колькасць балельшчыкаў для зборнай — 3482 гледачы. Адзначым, што перамога над зборнай Люксембурга стала першай вікторыяй на хатняй пляцоўцы за апошнія тры гады.

Аляксандр Хацкевіч, галоўны трэнер нацыянальнай зборнай:

— Самае галоўнае — вынік быў здабыты. Пасля матча ў Львове гэта выйшла на першы план. Мы надзейна згулялі ў абароне, нягледзячы на некаторыя агрэхі і «стандарты» каля нашых варот. Так, дапускалі шмат тэхнічнага браку пры пераходзе з абароны ў атаку. Многія атакі не даводзілі да лагічнага завяршэння: або затрымлівалі апошнюю перадачу, або шукалі лепшае рашэнне ў моманце, калі можна было наносіць удар. Тым не менш перамогу лічу заслужанай.

Не магу сказаць, што застаўся задаволены гульнёй Глеба ў гэтым матчы, не чакаў ад яго столькі тэхнічнага браку. Да таго ж перад стартам агаворвалі, што ў гэты раз і Сашу неабходна гуляць у адборы. Ну, здараецца: гульня не пайшла, хтосьці адпрацаваў за яго. Нічога страшнага. Пакуль быў «свежы» Станіслаў Драгун, добра дзейнічаў у адборы. Ад яго патрабавалася таксама пачынаць атакі, разгортваць іх: у Стаса добры сярэдні пас.

У наступным матчы са славакамі пастараемся набраць ачкі, ведаем, што зборныя Славакіі і Украіны падзяляюць тры балы, магчыма, атрымаецца дапамагчы ўкраінцам.

Паўабаронца Аляксандр Глеб:

— Ніякага задавальнення ад гульні няма. Мы не выканалі задачу, пастаўленую на цыкл. Перамаглі чыста для душы, каб рэабілітавацца. Тым не менш рады, што былі мацнейшымі і зарабілі тры ачкі. Дзякуй тым, хто прыйшоў на стадыён. Такіх людзей было няшмат, але ўсё роўна прыемна, што яны не адвярнуліся ад каманды. Будзем старацца завяршыць цыкл на добрай ноце.

Абаронца Ігар Шытаў:

— Не думаю, што мы неяк рэабілітаваліся. Для таго, каб вярнуць балельшчыкаў на трыбуны, патрэбна не адна гульня. У мінулым матчы з Люксембургам мы недаацанілі саперніка. Думалі, што паядынак нам удасца лёгка, але ў сучасным футболе трэба да кожнага саперніка падыходзіць са 100-працэнтнай канцэнтрацыяй.

Паўабаронца Рэнан Брэсан:

— Вядома, мы дамагліся не таго, чаго ад нас чакалі. Цяпер стаіць задача заняць чацвёртае месца. Калі мы набяром чатыры ачкі — будзе добры вынік, калі шэсць — выдатны.

Дар'я Лабажэвіч

lobazhevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».