Вы тут

Набываць валюту Нацбанку стане прасцей


Гэта звязана з тым, што сёлета з 4 верасня Нацыянальны банк краіны атрымаў доступ да таргоў на валютным рынку Маскоўскай біржы.

Першы намеснік старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Тарас Надольны адзначае, што валютны рынак Маскоўскай біржы з'яўляецца адным з найбольш ліквідных сегментаў інтэграванага валютнага рынку дзяржаў — членаў ЕАЭС і дае яго ўдзельнікам шырокі спектр даступных інструментаў. Атрыманне Нацбанкам краіны доступу да таргоў на валютным рынку Маскоўскай біржы, несумненна, дазволіць пашырыць магчымасці па кіраванні рэгулятарам актывамі ў замежнай валюце.

У прэс-службе Нацбанка нагадалі, што Маскоўская біржа ў лютым 2013 года адкрыла доступ да біржавога валютнага рынку банкам — рэзідэнтам краін Еўразійскага эканамічнага саюза. Банкі з Беларусі, Казахстана і Таджыкістана атрымалі магчымасць выхаду на інтэграваны біржавы рынак, маючы ліцэнзію свайго нацыянальнага рэгулятара, без неабходнасці атрымання расійскай валютнай ліцэнзіі.

Цяпер прамы доступ да валютных таргоў на Маскоўскай біржы маюць нацыянальныя банкі Беларусі і Таджыкістана, Міждзяржаўны банк, беларускія банкі — БПС-Ашчадбанк, Беларусбанк, Бел-аграпрамбанк, таджыкскі банк Эсхата і казахстанскі АзіяКрэдыт банк. Сёлета за першае паўгоддзе абарот удзельнікаў інтэграванага валютнага рынку павялічыўся амаль у два разы ў параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года і склаў 111 млрд рублёў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.