Вы тут

Увага — на дарожны рух


Падчас святкавання Дня горада ў аўтамабілістаў могуць узнікнуць пэўныя нязручнасці. Праўда, як адзначыў намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Андрэй Зыранаў, значнымі гэтыя абмежаванні не будуць.

— Асноўныя змены ў аўтамабільным руху ў горадзе адбудуцца 13 верасня падчас правядзення мінскага паўмарафону, — кажа Андрэй Зыранаў. — У сталіцы ўпершыню пройдзе такое значнае мерапрыемства з закрыццём руху на вялікай колькасці вуліц. Удзельнікаў забегаў даволі шмат, а таму ўчасткі, па якіх пабягуць, цалкам закрыюць для руху ўсіх відаў транспарту.

З 10:00 ён будзе закрыты па маршруце прабегу: праспект Пераможцаў — пр. Незалежнасці — вул. Валадарскага — вул. Карла Маркса — вул. Энгельса — пр. Незалежнасці — вул. Кісялёва — вул. Куйбышава — вул. Янкі Купалы — вул. Старажоўская — пр. Машэрава — пр. Незалежнасці.

Трэба ўлічваць, што ўжо з суботы паркавацца не дазволяць на вуліцах Карла Маркса і Камуністычнай. Нельга будзе пакінуць машыну таксама ўздоўж маршруту паўмарафону. Забегі завершацца ў 15:00, пасля чаго ўсе абмежаванні здымуць.

— У дні святкаванняў супрацоўнікі мінскай міліцыі будуць несці службу ва ўзмоцненым рэжыме, — паведамляе намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Іван Кубракоў. — У месцах правядзення святочных мерапрыемстваў адпачывальнікаў будуць прапускаць праз кантрольна-прапускныя пункты з абавязковым аглядам. На кожным з іх правядуць відэадакументаванне. Падобныя меры накіраваны выключна на арганізацыю бяспекі нашых грамадзян.

На святочныя пляцоўкі міліцыя не пусціць тых, хто прыйшоў з хатнімі гадаванцамі, веласіпедам, мае пры сабе зброю, выбуховыя рэчывы, габарытныя рэчы, знаходзіцца ў стане ап'янення альбо мае пры сабе алкагольныя напоі.

Нагадаем, у Дзень горада ў Мінску пройдзе больш за 60 святочных мерапрыемстваў. Асноўнай пляцоўкай стане плошча каля Палаца спорту. Тут пройдзе вялікая канцэртная праграма з удзелам творчых калектываў і эстрадных выканаўцаў. Завершыцца свята феерверкам каля стэлы «Мінск — горад-герой» у 22:00.

Тарас ШЧЫРЫ

taras@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.