Вы тут

У кожны офіс — па прыгожай дзяўчыне


Новы незвычайны спосаб матывацыі праграмістаў і павышэння прадукцыйнасці іх працы ўкаранілі ў Кітаі.

10-18

Як паведамляе chіna.org.cn, інтэрнэт-кампаніі наймаюць прыгожых дзяўчат, каб падымаць настрой работнікам, занятым у распрацоўцы праграмных прадуктаў. Фактычна дзяўчаты выконваюць ролю офісных чырлідараў. Яны ствараюць вясёлую рабочую атмасферу, купляюць праграмістам сняданкі і гуляюць з імі ў пінг-понг.

Менеджары па персанале тлумачаць: праграмісты — пераважна мужчыны, якія дрэнна сацыялізуюцца. А прысутнасць прыгожых дзяўчат істотна павышае матывацыю і настройвае на эфектыўную працу.

Аднак карыстальнікі сацыяльных сетак разышліся ў думках наконт «рэвалюцыйнай ідэі». Многія знайшлі яе абразлівай. «Найміце лепш жанчын-праграмістак», — напісаў адзін карыстальнік у Facebook. Жаночая аўдыторыя палічыла, што дзяўчаты, верагодна, зрабілі б тую ж працу нашмат лепш, прычым без прыцягнення якой-небудзь матывуючай падтрымкі. «А як наконт жанчын-праграмістак? Ці могуць яны разлічваць на сімпатычных мужчын побач?» — задалася пытаннем яшчэ адна карыстальніца сацыяльных сетак.

Дарэчы, нядаўна СМІ звярнулі ўвагу яшчэ на адну незвычайную акцыю, якую зладзіла кіраўніцтва кітайскай кампаніі WOffіce ў горадзе Ханьдань. Супрацоўнікам фірмы дазволілі «адпачыць ад няшчырых усмешак» і адзін дзень хадзіць па офісе ў масках, каб «зняць стрэс» .

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.