Вы тут

Нашы артысты выступяць на Moscow Musіc Week


На музычным шоукейс-фестывалі Moscow Musіc Week, які пачаўся 10-га і працягнецца да 13 верасня, выступяць 8 беларускіх артыстаў, прадстаўнікоў сучасных музычных плыняў — рок, электроніка, індзі-поп.

Фестывалі такога кшталту складаюцца з так званых шоукейсаў — «выставачных» канцэртаў, прысвечаных асобным краінам, лэйблам, фестывалям і музычным напрамкам. На іх прыходзіць не толькі звычайная публіка, але і адмыслова запрошаныя арганізатары канцэртаў і фэстаў, прадстаўнікі лэйблаў, менеджары і прадзюсары.

Так, у рамках беларуска-ўкраінскага шоукейса выступяць гурты — «Без билета», Nіzkіz, «Большая Медведица». Яшчэ тры артысты складуць асобны беларускі электронны шоукейс: Cherny, Awlnіght, Gran+. Акрамя гэтага, на фестывалі выступяць групы Navі і CherryVata.

— Мы атрымалі з Беларусі 40 заявак, якія парадавалі якасцю і разнастайнасцю. Багацце цікавых электроншчыкаў нават прывяло да з'яўлення ў праграме асобнага беларускага электроннага шоукейса. Спадзяюся, што ўсе адабраныя артысты здолеюць атрымаць сваю частку ўвагі і новых кантактаў у рамках нашага фестывалю, — адзначыў букінг-агент Moscow Musіc Week Ігар Сухаў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.