Вы тут

Нясі кужаль на сажалку праць


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» гульня «Размаўляем па-беларуску». Для таго, каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды». Ці ведалі вы, што:

Кужаль — валакно чэсанага лёну. Сядзелі за прасніцамі жанкі, прадучы кужаль і кудзелю. Дарэчы, кужалем называлі і ніткі з такога валакна, і палатно з такіх нітак.

Сажалка — невялікі штучны вадаём. «Сажалка, дзе плавалі качкі, пачала высыхаць, вада памутнела», — чытаем у Васіля Хомчанкі.

Цвяліць — дражніць, раздражняць, хваляваць. «Ой, сціхні, не цвялі душу», — казала старая ўнуку.

Тынк — раствор з сумесі вяжучых рэчываў у будаўніцтве. Дзяўчына тынк замешвае як цеста. (Вапна, цэмент, гліна, пясок, вада — вось вам і тынк.)

Ваўкалак — чалавек, здольны абарочвацца ў воўка (паводле паданняў). «Не адну байку праслухалі яны аб чарцях і ведзьмах, аб ваўкалаках і мерцвяках», — чытаем у Міхася Чарота.

Муляць — прычыняць боль, ціснуць, націраць. Лямкі рэчавых мяшкоў мулялі плечы.

Дурыць галаву — 1) падманваць каго-небудзь; 2) надакучаць каму-небудзь, чапляцца да каго-небудзь. Яшчэ беларусы скажуць: абводзіць вакол пальца, вадзіць за нос, абуваць у лапці, бакі забіваць, замыльваць вочы, настаўляць акуляры, пудрыць мазгі, сляпіць вочы. Вядомы рускі сінонім — втирать очки.

Закідваць вуду — асцярожна высвятляць абставіны, выведваць што-небудзь. Беларускія аналагі будуць — зандзіраваць глебу, пускаць пробны шар. Рускія — зондировать почву, пронюхать. Выраз «закідваць вуду» паходзіць з маўлення рыбакоў: перш чым налавіць рыбы, трэба спачатку «высветліць умовы», закінуць вуду, каб упэўніцца, ці будзе клёў...

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Каб стаць удзельнікамі праграмы, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Паўторы выпускаў тэлевіктарыны — у эфіры «Беларусь 3» кожную суботу ў 11.10—11.25.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

astashkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.