Вы тут

За папулярызацыю беларускай культуры, мовы, літаратуры


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №390 аб дзяржаўных узнагародах.

Ордэна Францыска Скарыны ўдастоены прафесар кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта Аляксандр Баршчэўскі, а таксама паэт, перакладчык, публіцыст і грамадскі дзеяч Віктар Швед.

Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны старшыня беларускага літаратурнага аб'яднання «Белавежа» Ян Чыквін.

Яны ўдастоены ўзнагарод за актыўную дзейнасць па папулярызацыі беларускай культуры, мовы і літаратуры, значны асабісты ўклад у развіццё міжкультурных сувязяў і ўмацаванне добрасуседскіх адносін паміж Беларуссю і Польшчай.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.