Вы тут

Прафсаюзы выступілі з заявай


Учора адбыўся ІІ пленум Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, які сабраў прадстаўнікоў ФПБ з усіх абласцей рэспублікі. Яго галоўнымі пытаннямі сталі выкананне рашэнняў VІІ з'езда федэрацыі і прыняцце заявы ў сувязі з выбарамі Прэзідэнта Беларусі, якія адбудуцца 11 кастрычніка.

«Выбары — гэта заўсёды вызначэнне далейшага лёсу дзяржавы. Мы разам адказваем за ўмацаванне і развіццё нашай краіны. Сёння на пленуме Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі мы прынялі заяву, у якой гаворыцца, што сацыяльныя гарантыі, абарона правоў працоўных, мірнае і спакойнае жыццё на беларускай зямлі наўпрост залежаць ад кіраўніка дзяржавы», — пракаментаваў журналістам змест выніковага дакумента старшыня Федэрацыі Міхаіл Орда.

Ён таксама адзначыў, што выбарчы працэс у Беларусі пераходзіць да наступнага важнага этапу — агітацыі. «Цяпер галоўнае — выконваць выбарчае заканадаўства. Кампанія па зборы подпісаў за кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта паказала, што заўваг ад праваабаронцаў і міжнародных назіральнікаў не было. Усё было ў рамках закона. Думаю, што і далей усё будзе адбывацца гэтак жа добра», — рэзюмаваў прафсаюзны лідар.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

medvedeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.