Вы тут

«Распрануў» картачны доўг


Супрацоўнікі патрульна-паставой службы міліцыі Партызанскага РУУС сталіцы затрымалі двух мінчан, якія бегалі ўздоўж водаканала па вуліцы Сталетава... у аголеным выглядзе.

— Пра маладых людзей паведаміла жанчына, якая распавяла, што бачыла хлопцаў у стылі «ню», калі прагульвалася з малалетнімі дзецьмі каля водаканала. Правапарушальнікаў затрымалі і даставілі ў райаддзел, — паведаміла прэс-афіцэр Партызанскага РУУС г. Мінска Наталля Ганусевіч. — Падчас разбору было ўстаноўлена, што маладыя людзі 28 і 23 гадоў гулялі ў карты з прыяцелямі «на жаданне». І прайгралі. Пераможцы пажадалі, каб прайграўшыя некалькі разоў прабегліся ў аголеным выглядзе ўздоўж водаканала. Апошнія выканалі гэтае жаданне. Цяпер у адносінах да іх заведзена крымінальная справа за хуліганства.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».