Вы тут

«Дурнота» ў навушніках


Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС сталіцы па падазрэнні ў незаконных дзеяннях з курыльнымі сумесямі затрымалі 27-гадовага мінчаніна.

Супрацоўнік міліцыі звярнуў увагу на падазронага маладога чалавека, які зайшоў у пад'езд дома па вуліцы Глебкі. На выхадзе ён папрасіў таго паказаць змесціва кішэняў і заплечніка. Падчас асабістага агляду ў хлопца было знойдзена некалькі шпрыцаў. Пасля гэтага маладога чалавека даставілі ў РУУС, дзе высветлілася, што за некалькі хвілін да затрымання ён забраў у пад'ездзе «закладку». Курыльную сумесь, у складзе якой было асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва, ён схаваў у навушніках. Затрыманы нідзе не працуе, раней быў судзімы.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.