Вы тут

Пабачыць кандыдатаў у Прэзідэнты можна будзе ўжо на наступным тыдні


Згодна з лёсаваннем, першым у аўторак, 15 верасня, зможа выступіць Сяргей Гайдукевіч — у 19.30 у эфіры тэлеканала «Беларусь 1». У сераду, 16 верасня, магчымасць з'явіцца перад гледачамі будзе ў Аляксандра Лукашэнкі, у чацвер — у Таццяны Караткевіч, у пятніцу — у Мікалая Улаховіча. Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе Белтэлерадыёкампаніі.

Другая магчымасць звярнуцца да выбаршчыкаў праз тэлебачанне ў кандыдатаў з'явіцца праз тыдзень. У аўторак, 22 верасня, эфір будзе прадастаўлены Мікалаю Улаховічу, у сераду — Аляксандру Лукашэнку, у чацвер — Таццяне Караткевіч, у пятніцу — Сяргею Гайдукевічу. Што тычыцца выступленняў на «Першым нацыянальным канале беларускага радыё», то першы адбудзецца 23 верасня. З 6.10 да 6.40 зможа выступіць Сяргей Гайдукевіч, з 6.40 да 7.10 — Аляксандр Лукашэнка. У пятніцу таго ж тыдня — Таццяна Караткевіч (6.10-6.40) і Мікалай Улаховіч (6.40-7.10). 30 верасня, у сераду, з 6.10 да 6.40 радыёэфірам зможа скарыстацца Сяргей Гайдукевіч, з 6.40 да 7.10 — Аляксандр Лукашэнка. 2 кастрычніка спачатку будзе мець магчымасць выступіць Таццяна Караткевіч, а потым — Мікалай Улаховіч.

Таксама на тэлеканале «Беларусь 1» адбудуцца і тэледэбаты кандыдатаў у Прэзідэнты — 3 кастрычніка ў 17:00. Для гэтага будзе адведзена 60 хвілін эфірнага часу. Калі для выступлення на тэлебачанні і радыё кандыдат павінен прыйсці сам, то на дэбатах яго можа прадстаўляць давераная асоба. Згодна з заканадаўствам, у выступленнях на радыё нельга выкарыстоўваць пабочныя аўдыёматэрыялы, а на тэлебачанні — таксама і відэаматэрыялы. Калі прадстаўленага бясплатна эфірнага часу кандыдату не хопіць, ён зможа набыць яго за кошт сродкаў уласных выбарчых фондаў. Кандыдаты не абавязаны выкарыстоўваць магчымасць звярнуцца да выбаршчыкаў.

Дарэчы, у справаздачы, апублікаванай на афіцыйным сайце ПАСЕ АБСЕ пасля візіту папярэдняй місіі гэтай арганізацыі па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі, выказана прапанова кандыдатам у любым выпадку выступіць перад беларусамі: «Дэлегацыя заклікае ўсіх кандыдатаў у Прэзідэнты ўзяць удзел у гэтых дэбатах. Гэта зможа развіць культуру палітычнай дыскусіі ў Беларусі і дапаможа зрабіць электарату правільны выбар».

Вераніка ПУСТАВІТ.

 pustavit@zviazda.by

Загаловак у газеце: Пачуць і пабачыць кандыдатаў у Прэзідэнты можна будзе ўжо на наступным тыдні

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.