Вы тут

Піянеры запрашаюць на свята


«Рэспубліка 25 зорак» — пад такой назвай у нядзелю ў сталіцы пройдзе дабрачынны праект Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, прымеркаваны да 25-годдзя з дня яе заснавання.

Святкаванне распачнецца яшчэ ў суботу, калі адбудуцца галоўныя мерапрыемствы міжнароднага злёту «Піянеры ХХІ стагоддзя: ініцыіруем, прасоўваем, дзейнічаем» — фіналы конкурсаў «Піянер года» (у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі) і «Суперзорачка» (у Мінскім палацы дзяцей і моладзі). На апошнім вызначаць найлепшых сярод самых маленькіх піянераў — акцябрат. Дзесяцігадовыя актывісты з усёй краіны паўдзельнічаюць у квэстах, праспяваюць песні пра сяброўства, праявяць інтэлектуальныя і спартыўныя здольнасці. Адпаведна «Піянер года» стане пляцоўкай для старэйшых. У конкурсе возьмуць удзел сем найлепшых членаў арганізацыі ва ўзросце 11—13 гадоў, якія прадставяць свае партфоліа лідара, самапрэзентацыю, сацыяльную рэкламу і пазмагаюцца ў турніры эрудытаў.

Нядзеля распачнецца ўрачыстай лінейкай «Салют, піянерыя!», дзе беларускія акцябраты папоўняць шэрагі піянераў. Упершыню будзе ўручаны распрацаваны спецыяльна да юбілею нагрудны знак «Ганаровы піянер». Лінейку завершыць гімн піянераў Беларусі, які да 25-годдзя арганізацыі напісалі Алесь Бадак і Генадзь Маркевіч.

— Піянерская арганізацыя сёння — гэта пераемнасць пакаленняў, бо многія актывісты становяцца членамі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Гэта і грамадзянска-патрыятычныя праекты, напрыклад, сёлета юнакі і дзяўчаты склалі кнігу ўспамінаў «Ніколі не забудзем: унукі пра вайну». Гэта і цімураўскі рух — піянеры даглядаюць 980 мемарыялаў і помнікаў, шэфствуюць над 15 тысячамі ветэранаў, ладзяць праект «Цімураўцы.BY». Яны клапоцяцца аб навакольным асяроддзі (дзякуючы збору другаснай сыравіны актывісты выручылі каля 300 мільёнаў рублёў, якія патрацяць на добраўпарадкаванне і азеляненне парка імя Марата Казея), развіваюць спорт і турызм і робяць дзясяткі іншых карысных спраў, — распавяла старшыня Цэнтральнага савета БРПА Вікторыя МЯНАНАВА. — Мы запрашаем усіх ахвотных далучыцца да нашага свята.

Урачыстыя мерапрыемствы пройдуць і ў кожнай раённай і абласной ячэйцы арганізацыі. Днямі будзе прэзентаваны афіцыйны партал БРПА — brро.bу.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ. lуskаvеts@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.