Вы тут

Пасажыры ацанілі новы фармат


Споўнілася чатыры гады з моманту адкрыцця на Беларускай чыгунцы рэгулярнага руху цягнікоў гарадскіх ліній. За гэты час яны перавезлі больш за 8,6 мільёна пасажыраў.

12-18

Новы фармат перавозак распачаўся з рэгулярнага руху электрапаяздоў па маршруце Мінск-Пасажырскі — Ждановічы — Беларусь (Заслаўе). У далейшым цягнікі гарадскіх ліній звязалі Мінск з яшчэ адным горадам-спадарожнікам — Рудзенскам.

— За мінулы перыяд новы від перавозак трывала заняў сваю нішу на транспартным рынку сталіцы. Пра гэта сведчыць устойлівая тэндэнцыя росту папулярнасці цягнікоў гарадскіх ліній, — канстатуюць спецыялісты магістралі. — Так, за студзень—жнівень гэтага года імі перавезена больш за 2,1 мільёна пасажыраў, што амаль на 32 працэнты перавысіла ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года.

Факт

Сёння гарадскія лініі даюць пасажырам у камфортных умовах і з мінімальнымі выдаткамі часу дабрацца з Заслаўя і Рудзенска ў Мінск і назад. У гарадскіх зносінах перавозку забяспечваюць шэсць сучасных электрапаяздоў швейцарскай вытворчасці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».