Вы тут

Танкі ў музеі «ажылі»...


Дзень танкістаў для генерала танкавых войск, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Аляксандра Фёдаравіча ФЕНЯ (на фотаздымку) — асаблівае свята. Яму не было і 19, калі стаў камандзірам танка — экзамен на прафпрыдатнасць здаваў падчас Сталінградскай бітвы. Потым былі бітва пад Курскам, аперацыя «Баграціён» — за вызваленне Беларусі атрымаў ордэн Аляксандра Неўскага. Усяго на парадным кіцелі франтавіка — 7 баявых ордэнаў і 28 медалёў!

За гады ваеннага ліхалецця Аляксандр Фень асабіста знішчыў 12 танкаў праціўніка. Танкавая бітва, якая разгарнулася пад Астрашыцкім Гарадком 3 ліпеня 1944 года, пакладзена ў аснову інсталяцыі «Танкавы таран» Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Аляксандр Фёдаравіч — удзельнік тых падзей. Невыпадкова яго запрасілі стаць кансультантам у падрыхтоўцы інсталяцыі.

12-41

Напярэдадні свята па ініцыятыве Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў і мемарыяльнага комплексу «Хатынь» у музеі сабраліся ветэраны танкавых войск. Франтавікі, удзельнікі вайны ў Афганістане, вопытныя танкісты — кожнаму з іх было што расказаць. Асабліва яму, хто не па чутках ведае, як вяліся баі за Мінск.

У тым баі ўдзельнічаў і Авенір Аркадзьевіч Юшко, які ў складзе 31-й танкавай брыгады, у якой служыў і Аляксандр Фень, дайшоў да Усходняй Прусіі. Побач са сваім сябрам прайшоў дарогамі вайны, пачынаючы ад Прохараўкі. Удзельнічалі ў баях ва Украіне, Румыніі, Беларусі, Літве, Латвіі, Польшчы. Камандзірам танкавай роты сустрэў Перамогу непадалёк ад Берліна. І сёння памятае, як распісаўся на Рэйхстагу.

— Было гэта 12 мая, — расказвае ветэран. — Усе марылі пакінуць свой аўтограф на Рэйхстагу. Атрымалася гэта і ў мяне. Нават фотаздымкі захаваліся, на якіх — пераможаны Берлін!

Дарэчы, Авенір Аркадзьевіч захапляецца фатаграфіяй з малых гадоў. Нават у час ваеннага ліхалецця ў перапынках паміж баямі яму ўдавалася зрабіць некалькі кадраў. Унікальная фотахроніка — своеасаблівая рэліквія сям'і Юшко. Некалькі фотаздымкаў (праўда, ужо сучасных) ветэран прывёз з сабой на сустрэчу, каб падарыць іх свайму баявому таварышу, з якім іх звязвае нешта большае, чым танкавае братэрства.

Вераніка КАНЮТА. kanyuta@zvіazda.by

Фота Аляксандра ШАБЛЮКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.