Вы тут

Закрылі сайт па дастаўцы алкаголю


Міністэрства гандлю па выніках маніторынгу аднаго з інтэрнэт-сайтаў выявіла парушэнні заканадаўства, якое рэгулюе парадак рэалізацыі і рэкламы алкагольных напояў. У прыватнасці, на сайце размяшчалася інфармацыя аб іх продажы.

У адпаведнасці з артыкулам 11 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту», забараняецца рознічны гандаль алкагольнымі напоямі з выкарыстаннем інтэрнэт-тэхналогій. Апроч таго, у парушэнне артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб рэкламе» на сайце размяшчалася рэклама алкагольных напояў з указаннем іх віду і адлюстраваннем спажывецкай тары, пры адсутнасці папераджальнага надпісу аб шкодзе іх празмернага ўжывання.

Матэрыялы аб выяўленых парушэннях былі накіраваны ў Міністэрства інфармацыі. Па рашэнні апошняга доступ да сайта быў прыпынены.

Сяргей РАСОЛЬКА. rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.