Вы тут

Палотнішча-рэкардсмен


У Дзень горада ў Мінску разгорнуць самы вялікі беларускі дзяржаўны сцяг.

Цырымонія адбудзецца ў рамках тэлепраекта «Спадчына» канала «Мінск TV» на Кастрычніцкай плошчы.

Палотнішча займае плошчу звыш 4 тыс. квадратных метраў (45х90 метраў) і важыць больш за 300 кілаграмаў. Мяркуецца, што яго разгорнуць каля 300 чалавек. Тэлеканал «Мінск TV» падаў заяўку ў Кнігу рэкордаў Гінэса на выдачу сертыфіката, які пацвярджае званне «Самы вялікі дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь».

Праграма «Спадчына» — маштабны культурна-асветніцкі праект тэлеканала «Мінск TV». Аўтары перадачы паставілі перад сабой мэту аб'ехаць каля 100 гарадоў і вёсак у 6 абласцях нашай краіны, каб расказаць пра Беларусь вачыма мясцовых жыхароў. Героямі праграмы станавіліся самыя розныя людзі: мастакі, паляўнічыя, музыканты, настаўнікі, дызайнеры, царкоўныя служкі, рамеснікі і г.д.

Упершыню перадача выйшла ў эфір 27 красавіка 2015 г. За гэты час «Спадчына» паспела пабываць у мностве населеных пунктаў (Браслаў, Дзеркаўшчына, Красны Бераг, Рэчыца, Ветка, Дукора, Тычыны, Салігорск, Жылічы, Бабруйск, Дамжэрыцы, Смаляны, Копысь, Смаргонь, Бездзеж, Заказель і інш.), запісаць дзівосныя абрады («пахаванне стралы», «Жаніцьба коміна», «Стрылка» і інш.) і ўнікальныя рамёствы (выраб чаўноў, валёнак, вырабаў з саломкі і г.д.).

Усяго запланавана 92 выпускі: 87 — пра абласныя і раённыя гарады, вёскі і пасёлкі, 4 — пра Мінск (Мінск — спартыўны, культурны, сацыяльны і гістарычны), 1 — пра сам праект і цырымонію разгортвання самага вялікага беларускага дзяржаўнага сцяга. Пасля здымак палотнішча будзе перададзена ў Музей беларускай дзяржаўнасці.

Мерапрыемства адбудзецца 12 верасня ў 13.30.

Дзіяна СЕРАДЗЮК

seradzyuk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.