Вы тут

І палёт на дэльтаплане


Шмат прыемных заняткаў чакае беларусаў і замежных гасцей 19 верасня ў Лідзе на фестывалі хмелю, соладу і вады «ЛІДБІР», прымеркаваным да 140-годдзя завода «Лідскае піва». Сучасныя карты навігацыі дапамогуць лёгка даведацца, дзе і што адбываецца, дзе размяшчаецца найбліжэйшая паркоўка для аўто.

Паводле слоў генеральнага дырэктара ААТ «Лідскае піва» Аўдрыуса МІКШЫСА, багатая і захапляльная гісторыя прадпрыемства будзе адлюстравана ў спецыяльна распрацаваных маршрутах. «Дэгустацыйны» — гэта шэсць тэматычных піўных пунктаў па матывах «Калекцыі півавара» і спецыяльных брэндаў Sandels, Koronet и Warsteіner. Можна будзе сфатаграфавацца з баварскім афіцыянтам у тэматычным строі ў павільёне Германіі, стаць серферам у аўстралійскім павільёне, зазірнуць у англійскую тэлефонную будку, сустрэць сырнага чалавека са Швейцарыі, зрабіць фота на памяць з фінскім аленем. «Гастранамічны» маршрут парадуе сучаснай вулічнай ежай, а «музычны» адкрые музыку і танцы сярэднявечча. «Тэатральны» раскажа гісторыю лідскага піваварства ў асобах, а «сучасны» пазнаёміць з асаблівасцямі сучаснага гатавання піва. Урэшце прадугледжаны і аглядныя палёты на мотадэльтапланах і верталётах.

Музычнае суправаджэнне забяспечаць група «Стары Ольса», кавер-бэнд «Даміно», Дзядзя Ваня, beZ Bіleta, «J:МОРС».

Пачнецца свята а 9-й гадзіне, а завершыцца ў 22.00 феерверкам. Уваход свабодны. Свята піваварэння, дарэчы, мяркуецца зрабіць штогадовым.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.