Вы тут

«Засвяціцца» ў цемры


Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя з 15 па 25 верасня правядзе акцыю «Час стаць заўважаным!».

— Мерапрыемствы ў гэты час будуць скіраваны на папулярызацыю выкарыстання пешаходамі, веласіпедыстамі, возчыкамі гужавога транспарту святлоадбівальных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці, — распавяла «Звяздзе» старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Партызанскага РУУС г. Мінска Таццяна Спадабаева. — Інспектары ДАІ, апроч гэтага, абследуюць аўтамабільныя дарогі на прадмет гатоўнасці да эксплуатацыі ў асенне-зімовы перыяд і эфектыўнасці работы вонкавага асвятлення. Запланавана правядзенне рэйдаў з удзелам іншых службаў міліцыі грамадскай бяспекі па адпрацоўцы ў цёмны час сутак нерэгуляваных пешаходных пераходаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?