Вы тут

Айчыннаму бізнесу патрэбны гучныя імёны


Менавіта імёны буйных арганізатараў бізнесу павінны быць вядомы кожнаму дзелавому чалавеку.

Іх вопыт кіравання неабходна вывучаць і выкарыстоўваць паўсюдна. Гэтую думку выказаў на брыфінгу начальнік упраўлення навукі і інавацыйнай палітыкі Міністэрства эканомікі Беларусі Дзмітрый Крупскі.

Люди сидят

Неабходны культ прафесіяналізму

Спецыяліст паведаміў, што напрыканцы жніўня пастановай Савета Міністраў №734 былі зацверджаны Канцэпцыя фарміравання і развіцця сістэмы бізнес-адукацыі ў нашай краіне і план мерапрыемстваў па яе рэалізацыі. Начальнік упраўлення адзначыў, што пры распрацоўцы гэтага дакумента Мінэканомікі паспрабуе максімальна стварыць неабходныя ўмовы для павышэння якасці кіравання суб'ектамі гаспадарання. «Фактычна гэтая мэта стане асновай для павышэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі, бо ва ўмовах крызісу рэзка ўзрастае роля чалавечага фактару», — упэўнены Дзмітрый Крупскі. Менавіта ад кампетэнтнасці менеджменту залежыць выжыванне, развіццё камерцыйнай арганізацыі і эканомікі ўвогуле. У Мінэканомікі вераць у тое, што ў Беларусі з часам узнікне сапраўдны культ прафесіяналізму і прафесіяналаў.

Падсумаваць уласны патэнцыял

Увогуле, Канцэпцыя фарміравання і развіцця сістэмы бізнес-адукацыі распрацавана для ацэнкі наяўнага ў краіне патэнцыялу, вызначэння дзяржаўнай палітыкі і арганізацыйнага механізма развіцця сістэмы бізнес-адукацыі ў Беларусі на 2016-2020 гады. Асноўнымі задачамі канцэпцыі будуць аналіз сусветнага вопыту развіцця бізнес-адукацыі і ацэнка магчымасцей яго выкарыстання ў нашай краіне. Неабходна правесці ацэнку стану айчыннага рынку бізнес-адукацыі і вызначэнне перспектыў яго развіцця з улікам плацежаздольнага попыту і неабходнасці вырашэння дзяржаўна значных задач. Канцэпцыя прадугледжвае магчымасць аператыўна выяўляць бягучыя праблемныя пытанні, якія перашкаджаюць развіццю айчыннай сістэмы бізнес-адукацыі, а потым вызначаць аптымальныя спосабы і шляхі іх вырашэння.

Роля прафесійных саюзаў

Акрамя таго, у рамках канцэпцыі зроблена стаўка на павышэнне ролі тых прафесійных асацыяцый, якія будуць выступаць у якасці самарэгулявальных арганізацый і вызначаць правілы гульні для ўдзельнікаў рынку бізнес-адукацыі. Спікер растлумачыў, што сёння ў Беларусі існуе дзве такія асацыяцыі. Так, Асацыяцыя бізнес-адукацыі аб'ядноўвае ўстановы адукацыі, прычым як прыватнай, так і дзяржаўнай форм уласнасці. У Асацыяцыю развіцця менеджменту ўваходзяць камерцыйныя арганізацыі, якія прадастаўляюць паслугі бізнес-адукацыі.

Сёння ў Мінэканомікі ўпэўнены, што стаўка на прафесійныя асацыяцыі як на самарэгулявальная арганізацыі павысіць ступень карпаратыўнасці рынку бізнес-адукацыі. Акрамя таго, яна дазволіць яго ўдзельнікам больш дакладна ўсведамляць свае інтарэсы. Практыка паказвае, што часта паміж самімі ўдзельнікамі няма скаардынаванасці дзеянняў у плане таго, як вырашаць агульныя пытанні, якія тычацца ўсіх удзельнікаў рынку бізнес-адукацыі. Прадугледжвае распрацаваная канцэпцыя і мадэрнізацыю базавых сацыяльных інстытутаў, уключаючы інстытут адукацыі і прадпрымальніцтва. «Сам па сабе працэс мадэрнізацыі з'яўляецца выключна важным з пункту гледжання захавання беларускай дзяржаўнасці», — упэўнены Дзмітрый Крупскі.

Колькасная ацэнка вынікаў рэалізацыі канцэпцыі прадугледжвае, што да 2020 года гадавы аб'ём рынку бізнес-адукацыі дасягне 50 млн долараў, калі за гэты час адпаведнае навучанне па праграмах будуць атрымліваць каля 1 500 слухачоў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.