Вы тут

Абнародаваны дэкларацыі аб даходах


Учора Цэнтрвыбаркам апублікаваў звесткі кандыдатаў у прэзідэнты аб даходах і маёмасці за 2014 год.

Гадавы даход Сяргея Гайдукевіча склаў больш за 263 млн рублёў (у гэтую суму ўваходзяць зарплата, пенсія; даход ад продажу аўтамабіля; даход, атрыманы з-за мяжы; штомесячнае грашовае ўтрыманне). У яго валоданні знаходзяцца легкавыя аўтамабілі NІSSAN X-TRAІL (2014 выпуску) і BMW 730 (1996 выпуску). Жонка палітыка, Ала Гайдукевіч, атрымала гадавы даход у памеры больш як 238 млн (зарплата і даходы ад здачы ў арэнду маёмасці).

Таццяна Караткевіч па выніках мінулага года атрымала прыбытак у памеры крыху большым за 60 млн (заработная плата; даход, атрыманы па дагаворы дарэння). У яе валоданні няма нерухомай маёмасці і транспартных сродкаў. Даход яе мужа, Віталя Караткевіча, крыху перавысіў Br40 млн (зарплата). Маці Таццяны Караткевіч, Наталля Халецкая, атрымала прыбытак у памеры больш за Br108 млн (зарплата, пенсія).

Аляксандр Лукашэнка за 2014 год атрымаў даход у памеры больш за 551 млн рублёў (зарплата). На яго не аформлены жылыя дамы і іншая маёмасць. Даход яго жонкі, Галіны Лукашэнкі, перавысіў 98 млн (зарплата, пенсія, дывідэнды).

Мікалай Улаховіч за мінулы год атрымаў даход, большы за 243 млн рублёў (зарплата, пенсія). У яго валоданні знаходзяцца: жылы дом у в. Яцкаўшчына Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці агульнай плошчай 82 кв.м; зямельны ўчастак плошчай 0,25 га там жа; жылы дом у в. Млын Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці агульнай плошчай 45 кв.м. Што тычыцца іншай маёмасці, то Мікалаю Улаховічу належыць 240 000 акцый ААТ «Парытэтбанк». Жонка палітыка, Раіса Улаховіч, мае гадавы даход, які перавышае 235 млн рублёў (зарплата, пенсія).

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.