Вы тут

Будзем сябраваць... газетамі


«Вечерняя Москва» і «Вечерний Минск» падпісалі пратакол аб узаемадзеянні.

У Мінску быў падпісаны пратакол аб узаемадзеянні паміж рэдакцыяй газеты «Вечерняя Москва» і агенцтвам «Мінск-Навіны». У яго межах газеты «Вечерний Минск» і «Вечерняя Москва» пачалі сумесны праект «Масква— Мінск». На старонках двух гарадскіх выданняў з'явяцца матэрыялы, дзякуючы якім мінчане і масквічы змогуць больш даведацца аб жыцці адно аднаго. Дзве рэдакцыі будуць абменьвацца навінамі і найбольш цікавымі артыкуламі, друкаваць інтэрв'ю з вядомымі людзьмі, расійскімі і беларускімі славутасцямі. З ініцыятывай аб пагадненні выступіў беларускі Мінінфарм, яе падтрымаў маскоўскі ўрад.

1

— Вельмі важна, што сёння ў сценах Міністэрства інфармацыі знойдзе сваё афіцыйнае афармленне тая вялікая справа, да якой мы даўно імкнуліся. Мы ў рамках пагаднення аб супрацоўніцтве з урадам Масквы ўсебакова рэалізоўваем знакавыя выдавецкія праекты, — адзначыла міністр інфармацыі Беларусі Лілія АНАНІЧ.

— Я думаю, гэта гістарычны факт, таму што «Вячоркі» ўпершыню ў гісторыі падпісваюць такое міжнароднае пагадненне. Для рэдакцыі «Вечерней Москвы» гэта сур'ёзны момант, — пракаментаваў падзею галоўны рэдактар газеты «Вечерняя Москва» Аляксандр КУПРЫЯНАЎ.

Пагадненне паміж рэдакцыямі падпісалі ў Мінску ў Дзень горада — і гэта стала ў пэўным сэнсе сімвалічна: у першым сумесным выпуску «Вечерняя Москва», які прывёз з сабой Аляксандр Купрыянаў, святу нашай сталіцы прысвечаны разварот.

— Я ўпэўнена, што сёння адкрываецца новая старонка не толькі інфармацыйнага партнёрства, але і ў адносінах паміж дзвюма дзяржавамі, — падкрэсліла Лілія Ананіч.

Генеральны дырэктар агенцтва «Мінск-Навіны» Кацярына ДУБІНСКАЯ звярнула ўвагу, што для старшыні Мінгарвыканкама Андрэя Шорца Дзень горада таксама пачаўся з сустрэчы з Аляксандрам Купрыянавым. У ходзе сустрэчы кіраўнік Мінска сказаў, што напрыканцы верасня ён разам з прэм'ер-міністрам збіраецца наведаць свайго маскоўскага калегу Сяргея Сабяніна.

— Поруч з любой добрай справай заўсёды знойдуцца скептыкі, якія спытаюць: «Няўжо масквічам будзе цікавая інфармацыя з Мінска?». Вядома, цікавая! Таму што мы працуем з прафесіяналамі. Што да мінчан, то маскоўская інфармацыя для іх таксама запатрабаваная, — сказала Кацярына Дубінская.

Пагадненне паміж Міністэрствам інфармацыі Беларусі і Дэпартаментам сродкаў масавай інфармацыі і рэкламы ўрада Масквы было падпісана ў 2004 годзе, у межах супрацоўніцтва ўжо рэалізавана вялікая колькасць сумесных праектаў.

Дзіяна СЕРАДЗЮК

seradzyuk@zviazda.by

Фота Надзеі БУЖАН

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.