Вы тут

«Міліцыя стала больш блізкай і зразумелай людзям»


Пра гэта падчас першага пасяджэння абноўленага складу грамадскага савета пры Міністэрстве ўнутраных спраў сказаў Ігар Шуневіч, кіраўнік праваахоўнага ведамства.

3

— З моманту стварэння грамадскага савета пры нашым міністэрстве прайшло больш за два гады. Спадзяюся, працаваць усім было цікава, — звярнуўся да прысутных Ігар Шуневіч, міністр унутраных спраў. — І калі адштурхоўвацца ад рэзанансу, які выклікалі разгледжаныя на савеце тэмы, ён меў вялікае значэнне не толькі для жыцця супрацоўнікаў міліцыі, але і для дзяржавы, жыхароў краіны. Упэўнены, за час дзеяння савета міліцыя стала больш блізкай і зразумелай людзям.

За два гады існавання савета прайшло восем пасяджэнняў. Праводзіліся прыёмы грамадзян. Амаль усе члены савета выязджалі ў рэгіёны, выступалі перад рабочымі працоўных калектываў, удзельнічалі ў разнастайных акцыях пад эгідай МУС.

Сёлета ў каманду ўвайшлі як раней выбраныя, так і новыя ўдзельнікі. Сярод іх — Анатоль Русецкі, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, кіраўнікі Нацыянальнай бібліятэкі і Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Раман Матульскі і Мікалай Скобелеў, старшыня вышэйшай атэстацыйнай камісіі Генадзь Пальчык,  старшыня сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянні з Узброенымі Сіламі і іншымі вайсковымі фарміраваннямі протаіерэй Сяргей Кузьмянкоў.

Старшынёй адзінагалосна перавыбралі Генадзя Давыдзьку, кіраўніка «Белтэлерадыёкампаніі». Яго намеснікам стаў Валерый Гайдукевіч, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па нацыянальнай бяспецы, сакратаром— Антаніна Морава, сустаршыня Беларускага саюза жанчын.

— Перад грамадскім саветам пастаўлены новыя задачы, будзе новы ўзровень працы,— звярнуўся да журналістаў Генадзь Давыдзька. — Наш савет выказваў шэраг прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства. Мы даволі актыўна абмяркоўвалі шэраг важных праблем: пытанні навядзення парадку на дарогах, абарачэння наркотыкаў, адаптацыі былых зняволеных.

Даведка: грамадскі савет пры МУС РБ з'яўляецца кансультатыўным органам, у функцыі якога ўваходзіць узгадненне важных інтарэсаў грамадзян краіны, дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый, у тым ліку праваабарончых і рэлігійных, прафсаюзаў, а таксама рашэнне найбольш важных пытанняў дзейнасці органаў унутраных спраў.

Якаў ЖУРБІН

taras@zviazda.by

Фота Надзеі БУЖАН

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.