Вы тут

Амаль сто ламбардаў


Гэтымі днямі фінансавы рэгулятар краіны ўключыў яшчэ дзве юрыдычныя асобы ў рэестр мікрафінансавых арганізацый. Цяпер новымі арганізацыямі па прыцягненні і прадастаўленні пазык сталі акцыянерныя таварыствы «Русель» і «Еўраплацінум», якім былі прысвоены адпаведныя ідэнтыфікацыйныя коды.

Увогуле, паводле інфармацыі прэс-службы Нацыянальнага банка краіны, сёлета на 11 верасня ў рэестры мікрафінансавых арганізацый знаходзіцца 102 юрыдычныя асобы, у тым ліку 95 ламбардаў, 5 спажывецкіх кааператываў і 2 мясцовыя фонды. Агульная колькасць пунктаў па прадастаўленні пазык, унесеных у рэестр мікрафінансавых арганізацый, склала 317 адзінак, больш за трэць з іх тэрытарыяльна размешчаны ў сталіцы і Мінскай вобласці.

Сяргей КУРКАЧ. 

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.