Вы тут

Школа з «пажарным» нумарам


Як ва ўстанове адукацыі тушылі полымя.

Спакойнай раніцай цішыню двароў сталічнай Чыжоўкі раптоўна прарэзаў надрыўны гук сірэны. Да сярэдняй школы №112 падкацілі дзве аўтацыстэрны. З адных дзвярэй валіў дым. Ратаўнікі ў экіпіроўцы пайшлі ў будынак...

Тым часам праз парадны ход і эвакуацыйныя выхады настаўнікі выводзілі калонамі дзяцей і збіраліся непадалёк ад школы на стадыёне. Пералічыўшы вучняў, нехта з класных кіраўнікоў дакладвае: «Згубілі адно дзіця!». І праз хвіліну-паўтары ў праёме расчыненых насцеж дзвярэй з'явіўся адзін з ратаўнікоў. На руках ён нёс загорнутага ў коўдру хлопчыка васьмі-дзевяці гадоў. Апусціўшы малога на зямлю, яга пачалі аглядаць, ці ўсё з ім у парадку.

— Усе збеглі, а я разгубіўся, — казаў вучань другога «В» Цімафей Крайко.— Застаўся ў нейкім памяшканні, а пасля мяне там знайшлі. Надзелі маску і вынеслі на свежае паветра...

Гэтае здарэнне не трэба шукаць на стужках інфармацыйных агенцтваў. Бо яго... не было. Справа ў тым, што ў корпусе, у якім займаюцца вучні малодшых класаў, ратаўнікі правялі максімальна рэалістычныя вучэнні. Прысвечаны яны рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «У цэнтры ўвагі — дзеці», другі этап якой завяршыўся ўчора.

16-29

— Мы абралі для вучэнняў гэтую школу не проста так, — гаворыць начальнік цэнтра прапаганады і сацыякультурнай дзейнасці Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Павел ФІЛІМОНАЎ. — Па-першае, на выбар паўплываў яе нумар. Ужо трэці год у Беларусі датэлефанавацца да службы выратавання можна ў тым ліку і па дадатковым нумары 112. Ён жа «зашыты» і ў памяць практычна ўсіх мабільных тэлефонаў. Таму вучні гэтай школы дакладна ведаюць, як жа можна даклікацца да ратаўнікоў.

Па-дру­гое, мы пра­во­дзім ву­чэн­ні ў кор­пу­се, дзе зай­ма­юц­ца дзе­ці да чац­вёр­та­га кла­са. І ка­лі мы не на­ву­чым іх бяс­пе­цы ў гэ­тым уз­рос­це, пра­ца­ваць з імі, ка­лі яны ста­нуць пад­лет­ка­мі і юна­ка­мі, бу­дзе ўжо поз­на. Пра­цу­ем мы і з да­рос­лы­мі — рэ­гу­ляр­на вы­сту­па­ем на баць­коў­скіх схо­дах, дэ­ман­стру­ем тэ­ма­тыч­ныя філь­мы... Ра­зам з тым ня­спын­на на­гад­ва­ем, што ме­на­ві­та яны і ня­суць ад­каз­насць за дзя­цей, му­сяць усё ім тлу­ма­чыць і рас­каз­ваць. Асаб­лі­ва ця­пер, на па­чат­ку на­ву­чаль­на­га го­да, ка­лі дзе­ці прай­шлі праз рэз­кую пе­ра­ме­ну аб­ста­ноў­кі.

Ву­чэн­ням у па­чат­ко­вай шко­ле па­пя­рэд­ні­чаў «Урок бяс­пе­кі». Ён пра­хо­дзіў ін­тэр­ак­тыў­на: спе­цы­я­ліс­ты не вы­кла­да­лі ма­тэ­ры­я­лу ў вы­гля­дзе лек­цыі, а прос­та гу­та­ры­лі са школь­ні­ка­мі. Дзе­ці пас­ля пры­зна­ва­лі­ся, што так ма­тэ­ры­ял за­свой­ва­ец­ца ку­ды лепш...

Гід­раў­лі­ка су­праць ме­та­лу

Да­лё­ка не ўсе да­рос­лыя ба­чы­лі ў рэ­аль­нас­ці, як пра­цуе спе­цы­яль­ны ін­стру­мент ра­та­валь­ні­каў. Што ўжо ка­заць пра ма­лень­кіх дзя­цей?

— Пе­рад ва­мі на ас­фаль­це ля­жаць дзве­ры ад ка­бі­ны са­ма­га звы­чай­на­га гру­за­ві­ка «МАЗ», — ка­жа адзін з ра­таў­ні­коў. — На­ват за­ста­ло­ся, як ба­чы­це, люс­тэр­ка за­дня­га ві­ду. Пас­ля да­рож­на-транс­парт­ных зда­рэн­няў зда­ра­ец­ца так, што нам да­во­дзіц­ца вы­зва­ляць кі­роў­цаў і па­са­жы­раў, якія за­ста­лі­ся ўся­рэ­дзі­не, з да­па­мо­гай гід­раў­ліч­ных на­жніц. І за­раз мы па­ка­жам, як гэ­та ро­біц­ца.

[caption id="attachment_101033" align="alignnone" width="600"]16-31 Гідраўлічныя нажніцы рэжуць метал, як масла[/caption]

Вя­ліз­ныя гід­раў­ліч­ныя на­жні­цы пра­гры­за­юць тоў­сты ме­тал хут­ка і ўпэў­не­на. Адзін над­рэз, дру­гі, трэ­ці — і не­ўза­ба­ве ў дзвя­рах з'яў­ля­ец­ца пра­ма­ву­голь­ная ад­ту­лі­на. Тут жа ра­таў­нік пе­ра­кус­вае на­жні­ца­мі ста­лё­вую труб­ку, на якой ма­цу­юц­ца дзве­ры, з та­кой лёг­кас­цю, ні­бы­та пе­рад ім звы­чай­ны дрот. На­ступ­ны май­стар-клас ву­чыць, як па­цэ­ліць ма­гут­ным стру­ме­нем ва­ды ва ўяў­ны эпі­цэнтр по­лы­мя (ро­лю яко­га вы­кон­вае звы­чай­ны ва­лей­боль­ны мя­чык).

А на­пры­кан­цы ву­чэн­няў ра­таў­ні­кі пра­па­на­ва­лі ад­пра­ца­ваць школь­ным на­стаў­ні­кам на прак­ты­цы ту­шэн­не са­праўд­на­га па­жа­ру. Агонь яны раз­вя­лі ў ноч­вах. Звы­чай­на ж па­доб­ная пад­рых­тоў­ка аб­мя­жоў­ва­ец­ца толь­кі тэ­а­рэ­тыч­ным ін­струк­та­жам, а вось як трэ­ба пра­ца­ваць у ба­я­вых умо­вах, ка­лі ад­лік ча­су ідзе на се­кун­ды? І стаў­ка — жыц­ці вуч­няў?

[caption id="attachment_101034" align="alignnone" width="600"]16-34 Агонь патушаны![/caption]

— Дзя­ку­ю­чы гэ­тай ак­цыі на­шы на­стаў­ні­кі атры­ма­лі прак­тыч­ныя на­вы­кі ка­ры­стан­ня вог­не­ту­шы­це­ля­мі, — пад­су­моў­вае ды­рэк­тар ся­рэд­няй шко­лы №112 Свят­ла­на ГА­ЛАЎ­НЁ­ВА. — Па­куль што са­праўд­нае по­лы­мя ім ту­шыць не да­во­дзі­ла­ся, і дзя­куй Бо­гу. Ды і мы му­сім ства­раць для дзя­цей бяс­печ­ныя ўмо­вы ў шко­ле і вы­хоў­ваць у іх ад­каз­насць да ўлас­най бяс­пе­кі. Шко­ла ж для іх, па сут­нас­ці, як дру­гі дом. Тэ­а­рэ­тыч­ныя ве­ды — гэ­та, вя­до­ма, доб­ра, а вось як па­во­дзіць ся­бе ў кры­тыч­най сі­ту­а­цыі? Тут мо­гуць да­па­маг­чы толь­кі та­кія ву­чэн­ні, як гэ­тыя. І та­кія за­ня­ткі трэ­ба пра­во­дзіць. Ды і дзе­цям яны спа­да­ба­лі­ся — вы ж ба­чы­лі іх за­хап­лен­не ад эфект­на­га ві­до­ві­шча, ка­лі стру­мень ад вог­не­ту­шы­це­ля да­ста­ваў, зда­ва­ла­ся, да не­ба. Вуч­ні на­шы па­ста­ян­на ўдзель­ні­ча­юць у шмат­лі­кіх пра­фі­лак­тыч­ных ак­цы­ях МНС. У кон­кур­сах ма­люн­каў і вы­ра­баў зай­ма­лі на­ват пры­за­выя мес­цы. І гэ­та так­са­ма вель­мі важ­ны склад­нік, але вось та­кія рэа­ліс­тыч­ныя ву­чэн­ні за­ста­нуц­ца ў іх па­мя­ці на­доў­га.

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК. schklennik@zviazda.by

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.