Вы тут

Лясная прыгажуня


У лесе, на палянцы, расла ялінка. Яна была стройная і прыгожая. Да яе прыбягалі пагуляць вавёрачкі і зайчаняткі. Прыляталі на яе пушыстыя галінкі птушачкі. І дрэўца было рада бачыць зверанят. І толькі маленькае Ваўчаня прыбегла да елачкі, паглядзела і сказала: «Якая ты калючая! І чаго гэта ў цябе замест лісця растуць іголкі? Паглядзі на дрэвы — яны прыгожыя! Увесну на іх растуць зялёныя лісточкі, а ўвосень яны мяняюць колер на жоўты і чырвоны. Потым лісце ападае і ніколі нікога не коле. А на цябе, ялінка, сумна глядзець — бо ты заўсёды аднаго і таго ж зялёнага колеру, ды яшчэ і калючая. І як толькі з табой гуляюць гэтыя дурныя зайчаняткі?»

Засумавала елачка і не ведала, што адказаць Ваўчаняці.

— Ай-яй-яй, — пачула чыйсьці голас Ваўчаня.

— Ваўчаня, так нельга! — сказала Вавёрачка. — Хіба ты не ведаеш, што ялінку называюць лясной прыгажуняй, таму што яе іголачкі зімой і летам зялёнага колеру? Менавіта на яе галінкі кожны Новы год усе звяры нашага лесу вешаюць яркія цацкі і водзяць вакол яе карагоды.

Ваўчаня разгубілася і нічога не адказала.

І вось прыйшла зіма. Увесь лес пакрыўся белым пухкім снегам. Усе жыхары лесу рыхтаваліся да Новага года. Толькі Ваўчаня было не рада зіме. Бо ўсе ведалі, як яно пакрыўдзіла ялінку, і ніхто не хацеў з ім сябраваць.

А звераняты сталі ўпрыгожваць ялінку. Зайчаняты прынеслі моркву, вавёрачкі павесілі шышкі і арэхі. Снегіры прыляцелі з рабінай. Праз некаторы час ёлачка была ўжо такой прыгожай, што ўсім зверанятам стала вельмі весела. Яны спявалі песенькі і вадзілі карагоды.

Але раптам на палянку выйшла Ваўчаня і сказала:

— Прабачце мне. Я больш так не буду. Можна мне з вамі сустрэць Новы год? — І працягнула ў сваіх лапках прыгожую яркую зорачку.

— Гэта я для нашай ялінкі прынёс. Бо яна лясная прыгажуня! І няхай яна заўсёды ўпрыгожвае наш лес!

Тады Вавёрачка ўзяла зорачку і павесіла яе на верхавіну ялінкі.

— Прабачым яму, — сказаў маленькі Зайчык і павёў Ваўчаня ў карагод.

І зноў звераняты сталі весяліцца. Так у лесе і сустрэлі Новы год!

Сям'я МАРКЕВІЧАЎ

Свіслацкі раён

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».