Вы тут

Каробка дзяцінства (+ФОТА)


Калі рэчаў дзіцяці, якія хацелася б захаваць, стала зашмат, я вырашыла — прыйшоў час для стварэння «Каробкі дзяцінства». У мяне самой не было такой каробкі, але засталіся коўдрачкі, якія мама шыла маім лялькам, падстаўка пад кнігі, школьныя дзённікі... Калі бяру іх у рукі, час як быццам спыняецца, і я ўмомант пераношуся ў бесклапотнае дзяцінства, узгадваю, якой была, чым жыла, кім стала... Рэчы з майго дзяцінства саграваюць, напаўняюць, радуюць...

9

Для сваіх дачок я зрабіла дзве каробкі дзяцінства, яны ўжо амаль поўныя. Што ў іх? Глядзіце самі (больш здымкаў шукайце на сайце «Звязды». — Рэд.) — тут ёсць амаль усё: ад першай бразготкі да першага абутку. А яшчэ — першыя зубныя шчоткі, кніжкі-малышкі, лыжкі-відэльцы, бутэлечка ад першых духоў, першыя нататнік і фартух, мае «цяжарныя» нататкі, бірачкі з радзільні і кашулькі, у якіх хрысцілі Аню і Дашу (я іх надзявала, калі дзяўчаткі хварэлі), першая падрэзаная грыўка Ані. У каробцы захаваліся і маленькія плакаты, якія віселі ў дзіцячым пакоі нейкі час. Аднойчы маленькая Ганначка непрыкметна для нас выкінула з акна татаў футбольны мяч. Самае цікавае, што мы з мужам бачылі, як гэты мяч тут жа падабраў хлапчук з мамай і знік у невядомым кірунку. Але не адразу здагадаліся, што гэта наш. А Ганначка, пэўна, пабаялася прызнацца, і толькі праз гадзіну мы зразумелі, што давядзецца набываць новы. Пасля гэтай гісторыі ў дзіцячым пакоі з'явіўся плакат «Маленькая хлусня нараджае вялікі недавер». Цікава ўзгадваць гэта і назіраць, як дачка выкарыстоўвае тую фразу датычна іншых, напрыклад сваёй сястры. У каробцы ёсць аранжавыя паперкі, на якіх мы разам з гасцямі, калі Анюце споўніўся годзік, прагназавалі яе будучыню, меркавалі, кім яна стане. Свістулька-рыба, якую я атрымала падчас гульні «Таемны Дзед Мароз», і неўзабаве зацяжарала Дашай (а рыбы па ўсякіх там знаках — да цяжарнасці).

5

Мае дочкі любяць перабіраць рэчы з гэтых каробак. Я стараюся даставаць іх вельмі рэдка, каб павысіць цікавасць. Вельмі спадзяюся, што каробкі дзяцінства будуць ім цікавыя і праз 20 гадоў. Але калі гэтага не здарыцца, то тады я буду настальгаваць па сваім мацярынстве, з радасцю і ўсмешкай узгадваючы самыя памятныя дні, сумесныя справы і падзеі, якія можна перажыць толькі ва ўспамінах...

Наталля СЯЛЕЦКАЯ

Фота аўтара. А што ў каробках, глядзіце самі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.